або Стывэн Кінг, Ралан Барт, Станіслаў Станкевіч ды Альберт Паўловіч мяркуюцца
§ 5.
Найпрасьцейшая і найудалейшая тая замена, дзе пасіўную канструкцыю заступае канструкцыя асабовая актыўная:
(1)
– яна перасьледавалася дзяржаваю ‑ ёй чыніла перасьлед дзяржава;
– калі Т-ым стваралася “N” – калі Т-оў ствараў “N”;
– бераг ахоўваўся войскамі ‑ бераг ахоўвалі войскі.
Праўда, практыка паказвае, што найчасьцей пасіў узьнікае там, дзе агенс неаказаны. У гэтым разе безасабовую канструкцыю з зваротным дзеясловам найлепей замяняць на канструкцыю няпэўнаасабовую:
(2)
– гаварылася ў лісьце ‑ казалі ў лісьце;
– у якім гаварылася ‑ дзе гаварылі;
– не зьвяртаецца ўвагі ‑ не зважаюць;
– тады задаецца пытаньне ‑ тады задаюць пытаньне;
– такім чынам выконвалася ‑ гэтак выконвалі;
– плянавалася даручыць ‑ меркавалі даручыць;
– рабіліся здымкі – здымалі.
Аднак ня шкодзіць памятаць, што ўсе нашыя замены – з галіны стылістыкі і ім ані ў якім разе нельга надаваць статусу рэгулярнасьці. Замены перадусім мусяць грунтавацца на добрым гусьце.
§ 6.
Наагул, пасіўныя канструкцыі з зваротнымі дзеясловамі – гэта толькі малое зло. А куды страшнейшая пошасьць – тыя самыя пасівы, толькі з залежнымі дзеепрыметнікамі, якія вышэй падаваліся ў цытаце з С. Кінга. Гэта шчыра-канцылярскае, можна сказаць, “запатэнтаванае” вынаходніцтва. Практыка паказала: замены да іх бываюць траякія, вось некалькі рэальных прыкладаў на адну тэму:
‑ князем быў збудаваны палац ‑ князь збудаваў палац (1);
‑ сядзіба была збудаваная ‑ сядзібу збудавалі (2);
‑ сядзіба была забудаваная ‑ сядзіба будавалася (3).
У першым разе заміж пасіўнай канструкцыі зь дзеепрыметнікам – ужываем актыўную, у другім разе заміж пасіўнай безасабовай зь дзеепрыметнікам – пішам актыўную няпэўнаасабовую, а ў трэцім разе такую самую пасіўную зь дзеепрыметнікам – замяняем на пасіўную з зваротным дзеясловам (большае зло – на меншае зло). Пры патрэбе, у чацьвертым разе – можна й не рабіць заменаў. Вось прыклады з практыкі.
або Стывэн Кінг, Ралан Барт, Станіслаў Станкевіч ды Альберт Паўловіч мяркуюцца
§ 1.
Станіслаў Станкевіч у сваёй слыннай працы “Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР” (http://knihi.com/mova/rusifikacyja.html) – тым лемантары, безь якога няма чаго й брацца за беларускую мову, – сярод непажаданых маскалізмаў называе й вось якія:
12. З хваляваннем глядзіцца тая частка фільма, дзе паказана, як на завод прыехаў Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (ЛіМ, 19.09.1961); Цяпер, як ніколі, патрабуецца, каб прапагандыст добра валодаў тэорыяй (З, 15.07.1961); Сем мільёнаў дамоў мяркуецца пабудаваць у сельскай мясцовасці (КБ, 16). Тут маем аўтаматычнае перанясеньне ў беларускую мову спэцыфічных для расейскае мовы выразаў зь безасабовымі формамі зваротных дзеясловаў: смотрится та часть фильма, требуется, чтобы пропагандист, предполагается построить.
Даўно я гэта прачытаў, яшчэ тады, калі Станкевічава брашура хадзіла па руках у выглядзе ксэраксу. З таго часу, прааналізваўшы й пільна засвоіўшы цытаваную заўвагу, выразаў, з пасіўнымі прэдыкацыйнымі канструкцыямі я стараюся не ўжываць, выкараняю іх як магу і дзе магу. Аднак у данай зьяве яшчэ шмат чаго застаецца “па-за дужкам” непраясьненага й неразгаданага. Адкуль бяруцца пасіўныя канструцыі? Ці гэта нейкія адроджаныя архаізмы? Ці калькі зь нейкае ўплывовае замежнае мовы? Ці тут мы маем зьяву новую й лякальную? Ці наадварот, перад намі якаясьці міжнародная пляга?
§ 2.
І зусім нядаўна, чытаючы кнігу Стывэна Кінга “Як пісаць кнігі” я даведаўся, што “кароль жахаў” таксама цярпець ня можа пасіўных канструкцыяў, і лае іх апошнімі словамі:
Прыйшоў памалу да высновы, што вялікія пасты пра мову мала эфэктыўныя. Большая палова інфармацыі, як выявілася, не ўспрымаецца й не запамінаецца. А шкада, бо ў мове ўсё зьнітавана з усім. І малымі “пстрычкамі” нічога ня скажаш. Дык вось... “пстрычка”...
...на днях, пераглядаючы свае пазнакі ў Леапольда Родзевіча, убачыў дзеяслоў заўзяцца / заўзімацца, аднакаранёвы да спакменьніка заўзятар, пра які я ўжо ня раз пісаў:
http://arche.bymedia.net/2007-11/paciupa711.htm
http://community.livejournal.com/by_mova/4
П я т р о к. Годзе, годзе, красу наводзіць, і так, здаецца, як кроў з малаком... Іш ты як заўзялася! Вікця?! Ня чуе! Ну то й добра!
А некаторыя да гэтае пары яшчэ ня вераць!
сабрацца – зьберціся; з’ыбрацца; перан. надумацца; завінуцца; хацець, мецца
сабраць – пажадана: зьберці; пазьбіраць
савет – рада
сагравацца – грэцца
саграваць – грэць
сагрэцца – нагрэцца; угрэцца; пагрэцца
сагрэць – нагрэць; угрэць
саджаць – садзіць
садзейнічаць – лепш.: спрыяць
садзіцца – сядаць, сядацца
сам па сабе – сам сабою, сам празь сябе
самаўпраўства – самаволя
па – розьняцца: паводле; з; у; на; згодна з; па
па мне (на маю думку) – па-дзеля мяне
па мне (убор) – для мяне (убор)
пабелка – (матар’ял) беліва; (дзеяньне) бяленьне
пабоі – біцьцё
пабойвацца – асьцерагацца
павінен быць – лепш: мусіць
дабро: поўнае “дабро” – поўная “згода”
дагавор – дамова
даказваць – даводзіць (белар. “даказваць” – рас. “талдычить”)
дакладчык – чытар, лектар
дальні – лепш: дальны, далёкі; дальшы
дапамагаючы – дапаможны
дапрос – допыт
дарагавізна – даражыня, дарагоўля
дарадчык – дарадца, дараднік
дарэмна – розьняцца: дармá; дарэмна
дастаткова – лепш: досыць; паддастаткам
дасуг – вольны час, спакволя; адпачынак, забава
дасьледчык – дасьледнік
( Read more... )
З трасянкі на мову
Тыповыя лексычныя абмылы, хібы, недакладнасьці
Маштабаў змаскальваньня беларускае мовы мы на’т не ўяўляем. А калі сутыкаемся з гэтым – ня хочацца даваць веры. Цяжка пагадзіцца з тым, што добрых перакладных слоўнікаў у нас вобмаль, што узус г. зв. літаратурнае мовы паводле свайго нутранога ладу далёкі ад праўдзівае народнае беларускае мовы, што ўсё больш і больш тэкстаў, якія, можна сказаць, напісаныя на ўмоўна беларускай мове. Нават народная трасянка часамі больш беларуская з грунту, чымся мова новых літаратурных тэкстаў (у тым ліку й на “тарашкевіцы”). Балазе, ёсьць літаратура, і дасавецкая й савецкая, створаная людзьмі, якія ведалі мову з маленства, бралі яе “зь першых рук”. Так, у іх маўленьні часамі пануе хаос, але ў тым і заданьне наша, каб скупаваць увагу толькі на добрым.
Гэты слоўнічак – плён ці не пятнаццацігадовай рэдактарскай працы. Я ніколі не выкідваў старых карэктураў, фіксаваў усе найхарактэрнейшыя, а таксама найцікавейшыя абмылы, хібы ды іх выпраўленыя адменьнікі, складваў гэтыя матар’ялы, сыстэматызаваў. Прапанаваныя пераклады не прэтэндуюць на вычарпальнасьць, характарыстыкі – на паўнату, а слоўнічак – на дакончанасьць. Але тут можна знайсьці тое, чаго больш нідзе няма, або наадварот, тое, што шмат разоў паўтаралася, але ўсё ніяк не засвойваецца ў атмасфэры перанасычанай расейскім уплывам.
Пераклад з умоўна беларускае мовы на беларускую вымагае адумысных мадальных пазнакаў, якія ў традыцыйных перакладных слоўніках не практыкуюцца. Рэч у тым, што розныя рэкамэндацыі маюць розную ступень абавязковасьці, а розныя заганы мовы й маўленьня маюць розную ступень “заганнасьці”, кантэкставай дарэчнасьці. Ёсьць тэксты “экстрэмальна-слушныя” без увагі на сацыяльны асяродак. А ёсьць тэксты, якія ствараюцца з разьлікам на афіцыйны асяродак функцыянаваньня, гэта не апраўдвае ў іх элемэнтаў “трасянкі” – таму найстрашнейшыя заганы мусяць выпраўляцца й там.
Бальшыня артыкулаў даюцца проста – зьлева ад працяжніка слова заганнае, а справа ад працяжніка (тоўстым шрыфтам) – добрае. Артыкулы з мадальнымі пазнакамі ёсць чатырох катэгорыяў: пажадана – правы варыянт пажадана ўжываць, але, на жаль, ня ў кожным сацыяльным кантэксьце ён можа быць прыняты; лепш – значыць, левы варыянт у пэўным сацыяльным кантэксьце можна пакінуць, але ў ідэале – правы лепшы; часьцей – левы варыянт дапушчальны, але ў маўленьні часьцей варта ўжываць правы, як гэта прынята ў народных гаворках; розьняцца – значыць, трэба зьвярнуць увагу на ўсе варыянты справа, бо безварыянтнае ўжываньне левага слова часьцяком спараджае калькі. Бальшыня пазычаньняў і калек, якія існуюць, – з расейскае мовы, таму яны практычна не пазначаюцца, затое пашыраныя ў сучасным узусе палянізмы й украінізмы ў слоўніку пазначаюцца заўжды. Асобныя пазнакі ўведзены для слоў “ірацыянальных”, заганных у сваёй словаўтваральнай мадэлі, а таксама, для аўтарскіх рэкамэндацыяў.
Прынятыя скароты: белар. – беларускае слова; гл. – глядзеце; ірр. – іррацыянальнае ўтварэньне; к.-маск. – калька-маскалізм; маск. – маскалізм; памян-люб. – памяншальна-любосная форма; перан. – пераноснае значаньне; прр. – прыраўнайце; прыназ. – прыназоўнік; прысл. – прыслоўе; рас. – расейскае слова; стар. – старое беларускае слова; узмац. – узмацняльная форма; укр. – украінізм; * – аўтарская інавацыя.
абавязацельства, абавязальніцтва – забавязаньне
абараняць – лепш: бараніць
абаснавацца – асталявацца
абвергнуць – зьняпраўдзіць; аспрэчыць; адклікаць
абвінавачваць – зьвінавачваць
аб'ём – пажадана: абсяг; абыймо
абладаць – уладаць, валодаць
аблачэньне – шаты; уборы
абліцаваць – абкласьці; аздобіць
абматаць – абкруціць; абгарнуць
абрадаваць – узрадаваць
абшчына – грамада; злучына
аб'явіць – абвясьціць (прр.: “яўленьне”)
аб'яднаць – часьцей: зьяднаць; задзіночыць
аб'ядноўваць – часьцей: яднаць; адзіночыць
абясцэніцца – зьняцэніцца
аб'яўляць – абвяшчаць (прр.: “яўленьне”)
аглядацца – разглядацца (на бакі); абглядацца (з бакоў); аглядацца (назад)
адзінадушша – згода
адключыцца – вымкнуцца; адлучыцца; перан. забыцца; зьнепрытомець
адключыць – (сьвятло) вымкнуць; (ваду) адлучыць; закруціць
адламваць (дубец) – ламаць
адматать (праехаць) – выгнаць; вымчаць
адмяняць – касаваць, скасоўваць (гл.: “відазьмяняць”; “разнавіднасьць”)
адначасова – лепш: адначасна
адносіны – стаўленьне; дачыненьні
адобрыць – ухваліць
адправіцца (у дарогу) – пайсьці; выправіцца
адпраўляцца – ісьці; выпраўляцца; рушыць (далей)
адпусьціць (бараду) – адгадаваць
адстаяць – адбараніць
адстойваць – бараніць
адсутнасьць – нябытнасьць (чалавека); немень (рэчы); нястача
адсутнічаць – ня быць
адчай – роспач (у адчаі – роспачна)
адчайны – роспачны; шалёны, рызыкоўны; страшэнны
адчайны(-ая) – раскола
адчытваць (каго) – выгаворваць (каму)
ажыцьцявіць – ужыцьцявіць; з’ісьніць
ажыцьцяўляць – ужыцьцяўляць; ісьніць
азлоблены – узлаваны; злосны
аказацца І (кім) – быць; выявіцца; стацца, стаць, застацца
аказацца ІІ (дзе) – апынуцца; знайсьціся; папасьціся
аказваецца – выходзіць; выяўляецца
акалець – здохнуць
анямець – зьнямець
апасацца – асьцерагацца; высьцерагацца
апасеньне – перасьцярога; засьцярога
аплочваць – сплачваць
аплявуха – поўха; пляскач
апрануць – адзець; (паліто) апрануць; (шапку) надзець; (боты) абуць
асьмеліцца – часьцей: адважыцца; наважыцца
атрымліваецца (як вынік) – выходзіць
атрымліваць – атрымваць, атрымоўваць; лепш: адзержваць
ахопліваць, ахапляць – розьняцца: абымаць; абхапляць; агарняць
ацэнка – ацэна; ацэньваньне
ачыстны – ачышчальны
ашаломлены – агаломшаны; зьнячэўлены
ашарашыть – зьнячэвіць; зьбянтэжыць
багаслужбовы – набажэнскі
багаслужэньне – набажэнства
Выказаныя ніжэй ідэі сфармаваліся ў мяне даўно, але ўвасобіліся ў закончаную тэзысную карціну толькі цяпер, як рэакцыя на камэнтары да маіх ранейшых пастоў. Нельга дабіцца разуменьня прыватных момантаў сыстэмы, пакуль ня выяўленыя яе падваліны.
Найстрашнейшы моўны вірус!
Правадыр міжнароднага пралетар’яту Уладзімір Ільіч Ленін, здаецца, казаў так: Прыватная ўласнасьць на зямлю спараджае капіталізм штодзённа, штохвілінна і ў масавым маштабе. Я ня пэўны, што ён гаварыў менавіта пра зямлю – дый неістотна! Я не падзяляю сацыялягічных ідэалаў правадыра міжнароднага пралетар’яту (ПМП). Але чыста мэтадалягічны ход думкі тут вельмі ўдалы й варты перайманьня. Сёньня мне хочацца сказаць тое самае пра суфіксы -чык, -шчык у беларускай мове:
Суфіксы -чык, -шчык русіфікуюць беларускую мову штодзённа, штохвілінна і ў масавым маштабе.
</div>
Русіфікатары свой рэактар запусьцілі даўно, цяпер ён працуе на нашай энэргіі.
Адзержаў раздражнёны камэнтар,
( Read more... )
</lj>
Ад wald de maar’а я адзержаў цікавы камэнтар:
дык якое ўсё ж такі
ўжываць? :)
Стычнасьць? Меркавацца?
Бо беларускасьць тут і не начавала! Калі яе й прыбавілася, дык усяго на адну літару. Шэляг цана такой беларускасьці!
( Read more... )
Спадзяюся, верш Эдгара По “Званы” ведаюць усе. Але далёка ня ўсе ведаюць, як гучаньне званоў і гукі звонаў мадэлявалі беларускія паэты. Некаторыя з гэтых тэкстаў публікаваліся толькі у газэтах ды часопісах 20-х гадоў і толькі па разу. (А тое-сёе мне давялося “выкалупваць” з малачытэльных падрапаных мікрафільмаў, дзе адно й захаваліся тыя газэты.)
(Што такое ПараАнталёгія? Гэта новая рубрыка, анталёгія МініАнталёгіяў найразнастайнеўшае тэматыкі, гэта тыя кшталты беларускае паэзіі, якія табе адкрываюцца, і якімі ўжо нельга не падзяліцца з чытачом.)
Канстаныя Буйла
ЗВОН
Янку Купалу
Ён плыў над палямі з жытнёваю хваляй,
Праносіўся ў далі, ляцеў,
То рэхам над лесам, як гром, рассыпаўся,
То зноў заміраў, а то зноў калыхаўся
І мякка і плаўна гудзеў.
Гудзеў над лугамі, ляцеў над палямі,
Над нівай, над сёламі плыў,
А гукі яго дзіўнай нотай дрыжалі
То як бы ў задуме, то як бы у жалю,
І чуўся ў ім гулкі прызыў…
Ён зваў да жыцьця і да лепшае долі
Усіх, хто сном каменным спаў;
І сну ледзянога апалі аковы,
І ўстаў народ цэлы, і ўстаў як бы новы,
Да бою за волю устаў.
1911 г.
Алесь Гарун
ПЕСЬНЯ-ЗВОН
Гэй, ты маці, родна мова,
Гэй, ты звон вялікі, слова,
Звон магучы,
Звон бліскучы,
З срэбра літы,
З злота зьбіты,
Загрымі ты,
Загрымі!
Гэй, званар, званар мой пане,
Бі у звон як змогі стане,
Без спачынку,
Без упынку,
Потам зьліты,
Ім умыты, –
Бі, звані ты,
Бі, звані!
Гэй, гусьляр, пясьняр, мой браце,
Грай, сьпявай у поле, ў хаце
Дзе гарота,
Дзе галота,
Дзе нясыты,
Дзе няўмыты.
Ім спыні ты,
Жаль спыні!
Струны хай грымяць і рвуцца,
З болю, з гневу. Хай сьмяюцца
Разам зь імі,
Не чужымі,
Голас чысты,
Залацісты,
Зь імі зьлі ты,
Зь імі зьлі!..
1912 г.
( Read more... )
Шаноўнай спадарства!
Я страшэнна ўдзячны вам (і газэце “Наша Ніва”) за тое, што вы зацікаўлена паставіліся да маёй спробы ў галіне слоўніцтва. Менавіта такой, праблемнай, неабыякавай гутаркі я чакаў і жадаў. Шкада, што водгукаў няшмат. Спадзяюся, менавіта ў дыялёзе з грамадой мае практыкаваньні набяруць дадатковае жыцьцёвае сілы.
Што датычыць зьместу пытаньняў, дык менавіта да лемаў общаться, общение, заказываць я й чакаў пытаньняў. Праўда, не дачакаўся апошніх да іншых праблемных лемаў. Але такой бяды!
Відавочна, наконт перакладу слоў общаться, общение няма згоды. А тое, што прапануе афіцыёзны РБсл. – жалю вартая адпіска, дык народ і выкручваецца як мага. Сп. Ilja сьледуе афіцыйнай норме: зносіны, мець зносіны; сп. М. дапаўняе норму узусам (супольным звычаем ужываньня): зносіцца, а шматдзетны бацька прапаноўвае наватвор узаеміцца, які ўжо шукае свайго месца ў узусе. Але... застаецца ўражаньне нейкае адкрытасьці праблемы. У чым рэч?
Да кнігі “Сабака”
Уводзіны ў існасьць паэтычнага майстэрства
Я не паэта...
Янка Купала
Звычайна ўсе паэты п’юць
і могуць сьлінай захлынуцца
перад жанчынай ці віном,
паціху лыпаюць вачмі –
бач', сорам за ўчарашняе,
грызе скарынкі душ сумленьне.
Я ж не паэт – гандляр, або
дырэктар дзіўнага музэю.
– Калі ласка! Каля ўходу
душа анучаю на плоце,
там лытка польскай каралевы,
язык звычайнай прастытуткі,
у слоіку мазгі Сакрата…
Пэўне до’, вось нас чакае
другі, ўлюбёны мой аддзел:
Што за мэтафары! А рымы!
Пагляньце! Як адна ідэі,
што могуць збавіць цэлы сьвет.
Ёсьць мудрае (Язык зламаеш!) –
іза-сын-та-ксызм. Сьвяжусенькае! –
мэтабалы і кенатыпы.
Паверыце?! І гэтым я
свабодна карыстаюся
і прадаю, хоць не купляюць,
ня ў модзе ліра… А шкада!
І наагул, дурная тэма
пра паэта і паэзію,
пачнем, бадай што, пра каханьне,
але, бо вершык зацягнуўся,
стаўлю кропку.
1989 г.
Элегія II
Тут добра жыць, дзе лёзунг на паўнеба,
як зьвераяшчар дажывае, тут
ніхто ня трызьніць пра… і нават больш –
ніхто мяне і знаць ня хоча, тут
так проста выглядаць інтэлігентным,
альбо наадварот, а быць зусім
другім, увогуле ж, няцяжка пазнаваць
запраўдных люмпэнаў, заўжды яны
ці семкі лускаюць, ці коўчаць гумку,
іх сківіцы ня ведаюць спачыну,
і я спакойна размаўляю. Тут
адліга вечная, а мы браты
і сёстры, ціха зношваюцца дні,
як чаравікі, час, нібы няспаньне,
ідзе, бо справы – гэта марнае
лічэньне, дык калі ж засьнем? Тут сьнег
наскрозь, на ім банальныя мне ружы
мрояцца… Ах! Кроў. Тут добра жыць,
няхай нам пашанцуе і ніхто
ня зробіць дзіркі ў скроні 2 на 2.
1989 г.
( Read more... )
* * *
восеньню таго году
найсаладзейшымі
здаваліся нам каштэлі
якія сьпелі побач за высокім плотам
нашае школы
яшчэ не здагадваліся мы
што ўжо навесну
распусьціцца першае каханьне
каб дзіўна зацьвісьці
у Купальскую Ноч
нібы Папараць-кветка
пра якую сёньня мы ведаем
што яе зусім
няма
ЛЯГІЧНЫ РАЗБОР
разьбіраю мудрагелістыя гэсты
выразы твайго бессаромнага цела
абмацваю сьпелыя поўні ўскружаныя па арбітах
клубоў
у галаве лятуць
знакі
гэтулькі пытаньняў аб прычыне
аб месцы
і спосабе
урэшце называю
імя
што завяршае
гэтую немую мазаіку
гульні
толькі я тут не існую
для цябе мая краса
што нястомна крэсьліць кругі
клубамі
Зьява І
насычаны сонцам
зялёны цень
ззаду калі азірнесься
той самы якога тут не
ты?
нябытнасьцю поўны цень
на палісканай паверхні
паветра сухога
адзначыся назаўсёды ў пясок
цела зьнікае далёкая
спыніцца рэхам на ўзмошчы
о гэты рог паляўнічы!
вяртае – ты гэта вочы
далёка відалі падвойваюцца
а вочы зьліваюцца ў неба
адно
зьдзіўленае сабою
на глыбокай як студня траве
1990 г.
Зьява ІІ
хай будзе так
час цішыні і аголеных рук
толькі мне чуваць так
так на канапе завешанай сьвятлом
твае калені круглыя
гадзіньнік: адзін адзін
лепей нічога ня ведаць
Якія калючыя мышы! (шоргат)
ня чуеш шэпчуць твае валасы
бэз-аер-дождж
зашклёна паветра і –
гарызантальны скразьняк
завешана цемра сьвятлом
на пальчыках дождж
а лямпа праз столь зоркаю
апошняя кропля дажджу
1990 г.
Тэрміны гаварэньня й аднакаранёвая лексыка
Матар'ялы да расейска-беларускага слоўніка
Сэмантыка базавага дзеяслова гаварыць падзяляецца на тры архетыпы: 1) 'выражацца вусна, з дапамогаю слоў'; 2) 'сьцьвярджаць нейкую думку, перадаваць зьвесткі' і 3) 'стыкацца зь іншымі асобамі праз пасярэдніцтва слоў'. Найлепшым прататыпам да першае групы можа служыць само слова гаварыць, да другой – слова казаць, а да тэцяе – гутарыць. Першае слова ісьніць сынтагматычны аспэкт мовы, другое – лягічны, ці сэмантычны, трэцяе – прагматычны. Прасьцей кажучы, гаварыць можна "як", казаць, "што", а гутарыць "з кім", праўда, у рэальнасьці – усё куды складаней, функцыі некаторых (але ня ўсіх) слоў могуць сумяшчацца. Да таго ж на тры пералічаныя архетыпы накладваецца шэраг сынонімаў, якія перадаюць іншыя сэнсы, перш-наперш эмацыйныя й стылёвыя. Сучасныя беларусы – найчасьцей блытаюць першыя два прататыпы, дык зацемлю адумысна: "гаварыць" можа й чалавек і папугай, а "казаць" – толькі чалавек. Трапна пра гэтую розьніцу выказаўся нашаніўскі паэт М. Арол: Ён гаворыць толькі языком, а душа яго не ўнікае ў тое, што ён гаворыць.
базар м. рынак м.; (ярмарка) кірмаш м.; (торжище) торг м.; 2. перен. разг. торг м. ; птичий ~ птушыны торг; 3. (разговор) перен. жарг. гамана; о чём ~? пра што гамонім?
базарить жарг. гаманіць
беседовать незак. гутарыць; обл. мог. гаманіць
болтать І незак. 1. (трясти) калбаціць; (мешать) боўтаць; 2. (мотать) матляць; (махать) махаць; (помахивать) целяпаць; 3. безл. (качать) гойдаць
говаривать незак. многокр. уст. ракаць; гаварыць; казаць (раз-пораз, абы час) в прош. вр. с част. бывала; безл. ракацца; тогда ~ли тады бывала казалі; тады ракалася
говорить незак. 1. (что) казаць; (неоднократно) гаварыць; высок. мовіць; 2. (как, о чём) гаварыць; обл. мог. гаманіць; 2. (с кем) гаварыць, гутарыць
говориться страд. гаворыцца; как ~ як той казаў
договор м. 1. дамова ж.; заключать ~ укладаць дамову; 2. (процесс) незак. дамаўляньне (-ся) с.; зак. дамовеньне (-ся) с.
доказательный даводны; (основательный) слушны
доказательство с. довад м.; в ~ на довад
доказуемый даводлівы
доказывать незак. даводзіць; ~ свою правоту даводзіць сваю праўду
долдонить незак. прост. трындоліць; (упрямо твердить) правіць
заболтать ІІ (начать болтать) разг. забалбатаць
заболтаться ІІ (увлечься) разг. забалакацца; забазыкацца
заговор м. 1. (заклинание) замова ж.; 2. (сговор) змова ж.; 3. (процесс) незак. замаўляньне с.; змаўляньне (-ся) с.; зак. замовеньне с.; змовеньне (-ся) с.
