Русіфікатары свой рэактар запусьцілі даўно, цяпер ён працуе на нашай энэргіі.
Адзержаў раздражнёны камэнтар,
“Стыкацца, адумерце, спакменьнік, дзееспакменьнік...”
І, галоўнае, мяккія знакі...
У выніку пяцігадовая дачка, выбіраючы паміж вершамі на тарашкевіцы і вершамі на рускай мове, выбірае рускую, бо як ёй прадрацца праз гэтыя джунглі Ь і архаізмаў з дыялектызмамі?
Гэта нават не камэнтар, а сацыяльны сымптом, варты вывучэньня, які назіраецца пры адумерці мовы – згустак сацыяльна-псыхалягічных супярэчнасьцяў беларусізацыі. Адказваць тут можна цэлай кнігай. Але пастараюся як мага карацей.
Шаноўны спадару!
Вы раздражняецеся, і ў Вашэцявых эмоцыях шмат горкага досьведу з нашай штодзённасьці, але... мала рацыі.
1. Не валеце ўсё ў адну кучу. Тэрміны граматыкі не датычаць Вашай пяцігадовай дачкі, а мо’ й Вас...
2. Хацелі перайсьці рэчку й не намачыць ногі? Як адрадзіць мову й не прыкласьці намаганьняў?
3. Для Вас зразумелае – гэта расейскае.
4. Калі мой лексыкон багацейшы за Ваш, дык мне зьбядніць яго дзеля Вас?
5. “Архаізмамі” й “дыялектызмамі” палохалі бальшавікі, а пасьля расстрэльвалі... Лёсікаў... Некрашэвічаў... Ластоўскіх...
6. Між іншым, у расейскай мове куды больш “архаізмаў” (царкоўнаславянізмаў), Вы проста прывыклі да іх.
7. Мяккія знакі – такая самая літара, як і астатнія. Чаму навучылі дачку – тое яна й любіць.
8. Не выдумляйце. Няма такой мовы “тарашкевіца”, і няма вершаў на ёй.
9. Перш, чым судзіць маю мову – пачытайце мае вершы. А таксама дзіцячыя кнігі, якія я рэдагаваў.
10. Беларусы супраць беларускай МОВЫ ці беларусы супраць беларускіх СЛОЎ – адна халера, як адна халера, ці сем дзён, ці адзін тыдзень.
Праўду казаў К. Лышчынскі: калі хто народу адкрые вочы, дык народ таго й затопча.
Русіфікатары свой рэактар запусьцілі даўно, цяпер ён працуе на нашай энэргіі.
</lj>


Comments
У адрозненне ад многіх, мае дзеці размаўляюць па-беларуску. Гэта аб нечым кажа.
Таму варта са мной спрачацца ці не, няхай кожны вырашае сам, без чужых парадаў.
ён больш на паланізатара падобны. Калі адграбаць раптам - дык за гэта адграбе
Жыцьцё ня ёсьць чорна-белым, не стаіць як вада ў сажалцы. А вы там пра нас тут ўсё яшчэ думаеце нейкімі даўно неактуальнымі катэгорыямі.
ЗЫ У кнігарнях зьявіліся "Прыгоды мышкі Пік-пік" Рублеўскай -- для малодшага школьнага ўзросту. Калі вашыя дзяўчаты яшчэ ня вырасьлі -- рэклямую.
І вы там пра нас...
"для малодшага школьнага ўзросту. Калі вашыя дзяўчаты яшчэ ня вырасьлі -- рэклямую."
Адна ўжо не ходзіць у школу, а другая - яшчэ не ходзіць... :)
Бразды пушистые взрывая,
Летит кибитка удалая;
Ямщик сидит на облучке
В тулупе, в красном кушаке.
– і нічога, прадзіраюцца. Комплексы гэта, комплексы.
Але ў прыватным аспэкце ўсё складаней. І тут я дарма спасылаюся на Лышчынскага.
Але я вас разумею і разумею традыцыйную беларускую любоў да "парадку". А вы вазьміце сабе нейкі узор мовы за канон - і будзе вам поўны парадак. Лепей за канон браць мову сонцупадобнага Яна Станкевіча. Можна - і гаспадара дзёньніка, але ён яшчэ свой слоўнік ня выдаў.
А ў нас, як вы справядліва заўважылі, тых, хто "ладне навучаны па-расійску" - да чорта.
Мова адной асобы даволі аднастайная. Мова такой асобы як сонцупадобны Ян Станкевіч - мала таго, што аднастайная - да таго ж багатая, ды яшчэ і кадыфікаваная ў слоўніку і ў творах, якія цяпер прыступныя беларусам. Ня бачу прычыны, чаму імі нельга карыстацца.
І мілы нашаму сэрцу парадак будзе захаваны.
А, яшчэ хачу дадаць, што сонцупадобны Ян Станкевіч не лічыў сваю мову нечым "індывідуальным", а лічыў яе "проста" беларускай мовай, але ачышчанай ад уплываў. Гэта сапраўды так.