Home

Advertisement

Previous Entry | Next Entry

пацюпа

па – розьняцца: паводле; з; у; на; згодна з; па

па мне (на маю думку)па-дзеля мяне

па мне (убор)для мяне (убор)

пабелка – (матар’ял) беліва; (дзеяньне) бяленьне

пабоі – біцьцё

пабойвацца – асьцерагацца

павінен быць – лепш: мусіць

 

пагранічны – памежны

пагрузка – гружэньне

пагэтаму – таму

падавіцца (папярхнуўшыся)задавіцца гл.: “задавіцца”

падавіць (паўстаньне)здушыць

падазрэньне – падозраньне

падаплёка – падлямоўка; падкладка, падклад

падаткаплацельшчык – *падаткаваньнік

падаўленьне – здушэньне; уціск

падвяргацца – падпадаць і г. д.

падвяргаць – паддаваць і г. д.

падзеньне – паданьне, спаданьне; упадак (з дуба); заняпад (аўтарытэту)

падкачаць: падкачалі – падвялі

падлюга – часьцей: подлы

падманшчык – ашуканец; ілгун

падняцца – часьцей: устаць

падрадзíцца – нагадзíцца

падручны (памочнік)памагаты

падрыхтоўка – *рыхтоўля, рыхтаваньне; падрыхтаванасьць

падтрымка – падтрыманьне; *падтрым

падтрымліваць – падтрымваць, падтрымоўваць

падчас – у час; калі-нікалі, бывае

падыхаць – здыхаць

паездка – язда; ад’езд; разьезды; падарожжа; дарога (увесь час у паездках – увесь час у дарозе(у разьездах))

паёк – бонда

пазбавіць – пажадана: пазбыць

пазбаўлены – пазбыты; без (чаго)

пазьбягаць – унікаць; ухіляцца

пай – дзель

пайка – дзель

паказчык – паказьнік

пакараньне – кара; караньне

пакарыцель – пераможца

пакаяньне – кáяньне; каятá

паколькі – бо

пакрочыў – лепш: пайшоў; рушыў; пашыбаваў; пасігаў

пакуль – пакуль што (пакуль! – бывай(-це)!)

пакупка (рэч)купля (рас. “купля” – белар. “купляньне”)

пакупнік – купец

пакупніца – купчыха

палаяўся – розьняцца: павáдзіўся (з кім); палаяўся (на каго)

палёт – лёт

палітыка-эканамічны – палітычна-эканамічны

паліць пал.курыць

палоньнік – палонны; стар. няцец

палоска – паласа

палясоўшчык – палесаўнік; лясьнік

памарудзіць (рас. “помедлить”)счакаць

памешчык – абшарнік; пан

памінальны – задушны

памінаць (ліхам)успамінаць (нядобра)

паморшчыцца – скрывіцца

памылка – пажадана: абмыла

памыляцца – лепш: мыляцца; мылíцца

памятаць – часьцей: помніць (“помнік” жа, а ня “памятнік”, а таксама  "помны", "векапомны")

панесьці (страты)мець (панясеш – мецімеш)

паносіць (лаяць)бэсьціць, вычвараць

па-першае (другое і г. д.)першае (другое і г. д.)

паразмаўляць – пагутарыць; пагаварыць

паразьмінаць (ногі)разрухаць; папрактыкавацца

паратунак (у Бога)збавеньне

парашыць (на тым)пагадзіцца (на тым)

пасадка (у поезд)сяданьне (у цягнік)

пасланьне – ліст; паведамленьне; ведамка, ведамасьць

паслужыць: паслужыла (прычынай)сталася

пасрэдна – сярэдне

пасрэднік – пасярэднік

пастаноўка (п’есы)лепш: інсцэнізацыя

пастаноўшчык – лепш: рэжысэр, інсцэнізатар

пастаянна – стала; неадменна; заўсёды

пасур’ёзьней – сур’ёзьней

па-сутнасьці – у існасьці; з грунту; у ісьце

пасьля – прысл. потым; тады; прыназ. па; пасьля (пасьля таго – а тады)

пасягаць (на што) квапіцца (на што)

пасяджэньне – паседжаньне

патомства – нашчадкі; нашчадзь; патомныя

патомственны – патомны

патэнцыяльны – патэнцыйны

паўзмрок – прыцемак

паўсюдна – розьняцца: паўсюль; паўсюдна

паўсядзённы – штодзённы

пафарбаваны – (памазаны) памаляваны; (прасычаны) пафарбаваны

пафарбаваць – памаляваць (падлогу); пафарбаваць (валасы)

пацясьніць – пасунуць; адсунуць

пачарнеўшы – пачарнелы; (моцна) учарнелы

пачыніць – паправіць, направіць, адрэпараваць; наладзіць (белар. “чыніць” – рас. “творить”, “делать”)

пачынка – паправа, направа, рэпарацыя; наладжваньне

пена – шумá

перавесьці дыханьне – зьмяніць дух

пераводзіць дыханьне – аддыхвацца; уздыхаць

перадавы – паступовы; пярэдні, чалавы

перакладчык – перакладнік; перакладаньнік

пераключыцца – перамкнуцца; перакінуцца

перапіска – ліставаньне

пераплёт (цяжкасьць)пекла; куламеса

перастрахоўшчык – перасьцярожлівы, засьцярожлівы

ператварыцца – лепш: абярнуцца; перакінуцца

перхаць – кошасьць

першапачаткова – ад пачатку

першапачатковы – выточны; пачатны

печка – печ

пікетчык, пікетоўшчык – пікетовец

пісьмо – ліст (прр.: “Сьвяшчэннае Пісаньне”, “перапіска”)

піўная – піўніца

піхаць – пхаць

плавільня – *тапільня

плавіцца – тапіцца, растапляцца; вытапляцца

планіроўка – плянаваньне; плян

пласьцінка – кружэлка

плацёжны – *плацельны

плёначка (на малацэ, яйках)плевачка

плянуемы – плянаваны

побач (праходзіць)каля

повад – зачэпка

погляд – лепш: пагляд

поласьць – пустоціна

полы – пусты

поўнасьцю – цалком; напоўніцу

пошук – лепш: шуканьне

прававы – праўны

правапарушэньне – парушэньне права

правасуддзе – *судовасьць; суды; справядлівасьць

правільна – пажадана: слушна; добра

правільней – слушней, дакладней; лепш

правіцель – уладца

правядзеньне – розьняцца: праводжаньне; правядзеньне

прагаласіць (рас. “провозгласить”)абвясьціць

прагулка – шпáцыр; праходак, прахажка; гульба

прад’явіць – падаць, зьявіць; паказаць; выставіць

прадаўжаць – працягваць; падаўжаць

прадаўжэньне – працяг; падоўжаньне

прадаўшчыца маск., прадавачка укр.прадаўніца

прадбачлівы – пажадана: прагадлівы; абачлівы; празорлівы

прадвызначэньне – наканаваньне; выракаваньне; выракаванасьць

прадказваць – пажадана: варажыць; вешчаваць

прадпісаньне – наказ

прадпрымаць – чыніць

прадставіцца – назваць (сябе)

прадставіць (да ўзнагароды)прапанаваць (на ўзнагароду)

прадставіць (каго, каму)пазнаёміць (каго, з кім)

прадстаўнік – пажадана: (суб’ект) заступнік; (аб’ект) *зьяўнік

прадстаць (перад кім)стаць

прадугледжваецца – пажадана: мяркуецца; агадваецца

прадугледзець – пажадана: агадаць; прагадаць; намеркаваць

праём – пройма

пражываць (дзе)пажываць; жыць

пражытачны – пражыцьцёвы

празьмерна – занадта; над меру

празяваць – празяпіць, правароніць

пракаціцца – праехацца

прама – проста, прост’; наўпрост; адразу

прамапрапарцыйны – простапрапарцыйны

прамаруджваньне – бава

прамахнуцца – спудлаваць, даць пудла; абмыхнуцца

прамільгнуць – мільгануць (прамільгнула – мільганула)

прамокнуць – змокнуць; (моцна) вымакнуць; намокнуць

прамы – просты, роўны; скразны; чысты; беспасярэдні; (позірк) адкрыты

прамычаць – прамармытаць

прамямліць – прамармытаць

пранізаць – працяць

пранікнуць – пратачыцца; прабрацца

прапаведваць (веру)навучаць (веры)

прападобны – сьвятаўлівы

праслаўляюцца – славяцца

прасохнуць (пасьля дажджу)абсохнуць; высахнуць

прастол – сталец

прасьвятая – найсьвяцейшая

пратэрмінаваць – лепш: прачасаваць

праўленьне – кіраваньне

працягнуць – (руку) падаць; (час) прабавіць; вытрываць

пропаведзь – казаньне; навука

пры гэтым – заразом; пад тое

прыбіральшчыца – прыбірачка; прыбіраньніца

прывіты – прышчэплены

прыводзіць (цытату)лепш: прыточваць

прыгаварыць – прысудзіць; выракаваць

прыгавор – вырак; прысуд

прыгадаць укр.часьцей: успомніць; спамянуць

прыгажосьць – пажадана: хараство; краса

прыгажун – пажадана: харашун

прыгажуня – пажадана: красуня; харашуха

прыгнятаць – уціскаць

прыгожы – лепш: харошы

прыдурак – паўдурак

прыйсьці ў сябе – апрытомець, ачуняць

прыкідвацца (кім)удаваць (каго, з сябе)

прыкідваць – меркаваць; думаць; узважваць; рахаваць; шупіць

прыкіды – меркаваньні; разважаньні; рахубы; надумы

прыкінуць – памеркаваць; падумаць; узважыць; парахаваць; ушупіць

прымаць меры – рабіць захады; даваць рады

прымірэньне – замірэньне; згода

прымяненьне – тарнаваньне; ужываньне; карыстаньне

прымяняць – тарнаваць; ужываць; карыстаць

прынікнуць – прыпасьці; прытуліцца

прысутнічаць – быць; бытаваць; трываць

прытварыцца – прыдацца

прытрымлівацца (думкі)пільнавацца

прыўкрасны – харошы; прыгожы; цудоўны

прыхожая – вітальня; прывень, сенцы

прычым – і то; прытым

пустырь – бубен

путаны – блытаны; зблытаны

пэўна – часьцей: пэўна што

пялёнка – пялюшка, полка

п'янчуга – п'янюга

пярвічны – першасны

пятачок (месца)пляцок

пяткі – пяты

пятля – завеса (прр.: “завеса”)

рабалепства – папаўзьлівасьць

рабяты – дзеці

радаслоўная – радавод

радзіма – часьцей: бацькаўшчына; айчына

размазьня – недарэка; салапяка

размаўляць – часьцей: гутарыць; гаварыць

размахваць – махаць

размораны – разамлелы

разнавіднасьць – адмена (прр.: “відазьмяняць”; гл.: “адмяняць”)

разнагалосьсе – нязгода; звада, сварка

разтаможка – *мытаваньне

разьбірацельства, разьбіральніцтва – разьбіраньне; разборы; разбор

разьвязаць – распачаць; усчаць (прр.: рас. “решить” – белар. “разьвязаць”)

разьдзьмуць: разадзьмі – разьдзьмі

разьмяцца – разрухацца; папрактыкавацца

ранімы – уражлівы

раптоўна – розьняцца: раптам; раптоўна

раскарака – кірнаты (-ая), кірна

распавесьці укр.расказаць

распавядаць укр.расказваць

распаўсюджваньне – пажадана: шыраньне; пашырáньне

распаўсюджваць – пажадана: шырыць; пашырáць

распаўсюднік – пажадана: пашырáньнік

растаможваць – мытаваць

растварыцца – рассыціцца, расчыніцца

расчляніць – распадзяліць

расьцяпа – растрасá; недарэка, целяпень

раўнадушша – абыякавасьць

рашуча – адважна; цьвёрда; без разваг, не раздумваючы; наважна

рашэньне – разьвязаньне; рассудак; пастанова; зьмеркаваньне; думка; вырак

рваць (уцякаць)перці (рванулі – паперлі)

рвота – ваніты, рыгі, рыгачы; ванітаваньне

рост – узрост; узрастаньне (гл.: “узрост”)

рубеж – граніца, мяжа, крэс, апора

румяец (на твары)краса

рускі – часьцей: расейскі

рушыцца (абвальвацца)бурыцца

рывок – парыў

рычаньне (сабакі)гырчаньне; гырканьне

рэзэрвны – рэзэрвовы

Comments

( 6 comments — Leave a comment )
[info]skryppa wrote:
Nov. 27th, 2008 05:51 pm (UTC)
Выправіць трэ - "павоДле" - у самым першым радку.
[info]paciupa wrote:
Nov. 28th, 2008 07:46 pm (UTC)
Дзякуй! Выправіў адразу.

Дый калі з гэтым сьпешна валаводзісься не адзін тыдзень, зводзіш розныя варыянты ў адно - "замыльваецца" вока, а карэктара ў мяне не было.:)
[info]maryjka_ wrote:
Jan. 21st, 2009 07:00 pm (UTC)
а перадрук недзе будзе?

а то я сабе ў файлік сабрала, напамяць:)
[info]paciupa wrote:
Jan. 22nd, 2009 02:36 pm (UTC)
У такім выглядзе, як ёсьць, не плянуецца, прынамсі, пакуль што.

Дзеля друку - або зраблю паўней і грунтоўней, або ўстаўлю як частку ў іншы які тэкст.

А тое, што ўзялі сабе файлік - файна.:) Я от назіраю, што шмат хто з сымпатыкаў, нават найгарачэйшыя прыхільнікі, ня надта практыкуюць тыя рэкамэндацыі. Крыўдна, што для якога Яна Скрыгана, ці Міхася Зарэцкага падобныя рэчы былі ў той ці іншай меры нормаю, а цяпер трэба з скуры вылузвацца, каб давесьці, што 2х2=4.

Я ж не экстрэмісты! Прынамсі, у 90% прапаноў.:) І аўтарскіх правоў на "беларускасьць" беларускае мовы на вымагаю.:) "Жила б страна родная..." Аж не! Ледзь не крычаць даводзіцца.

Э-эх! Як гэта так распластацца? Згарэць? Каб ПРАСЯКНУЛІСЯ людзі!!! І зразумелі, што ўсё ІСТОТНА ІНШАЕ не беларуская мова, а нешта.

Так што - рады!
[info]vadim_i_z wrote:
Apr. 5th, 2009 07:51 pm (UTC)
Палясоўшчык - трасянка, а лясьнiк - не?
А як жа "Тарас на Парнасе"?
[info]paciupa wrote:
Apr. 6th, 2009 04:35 pm (UTC)
Нешта вы ня так прачыталі... Пра лесьніка пісаў Я. Станкевіч.

А я цытую аўтэнтычны тэкст, дзе ёсьць ПАЛЕСАЎНІК. У расейскім кантэксьце магло б быць і "палясоўшчык" ня дзіва. Аж не! Маем слова паводле ўласнае мадэлі: па-лес-аў-н-ік.

А "школьным" рэдакцыям "Тараса..." ня верце, каб Вы ведалі, колькі іх перараблялі!

Дарэчы, я зараз якраз працую над гэтаю паэмай.
( 6 comments — Leave a comment )