Home

Advertisement

Шаноўныя сябры, працягваю раскрываць сакрэты нашага праекта :) пачатак тут http://vika-trenas.livejournal.com/115211.html.



На здымку -- Маргарыта Аляшкевіч у вобразе русалкі (для выступу была зробленая спецыяльная фотасесія). Адмысловы, складаны і вельмі прыгожы тэатралізаваны нумар, у якім Маргарытка выступіць разам з паэткай і рэжысёрам Алёнай Беланожка (беларусачкі-русалачкі вы нашы :)!), нікога не пакіне абыякавым. Прынамсі, на рэпетыцыі мы былі вельмі і вельмі ўражаныя. Сцэнар на шэсць (!) старонак нават шакіраваў трохі, шчыра кажучы, бо ўдзельнікаў больш за 20 чалавек, і так прыемна, што кожны рыхтуецца сур'ёзна, адказна! Нават пашкадавалі, што як удзельнікі будзем за сцэнай і не зможам нічога толкам пабачыць :(.



Рэжысёр Джонатан Дрыскол (Канада) -- наш віртуальны ўдзельнік. Але мы пра яго ўсё раскажам. І дэма-фільм пакажам. Пра беларускі рыцарскі рух.



Наш спецыяльны госць, фронтмэн гурта "White Night Blues" Юры Несцярэнка сваё выступленне трымае ў сакрэце нават ад арганізатараў. "Гэта будзе незвычайны выступ, падрыхтаваны адмыслова для "Выяваў-2009", -- абяцае музыкант.



Фатографы Ніна Гронская і Іван Світа ў адзін з лістападаўскіх дзён дапамаглі нам зладзіць сапраўднае свята -- сумесную фотасесію Уладзімера Арлова і Андрэя Хадановіча. А мы з Юляй Новік з прыемнасцю далучыліся да знаных творцаў :). Усе фота можна будзе пабачыць уласна на "Выявах-2009".


Мы з Юляй Новік -- вядучыя і каардынатары праекта, стваральнікі нефармальнай творчай суполкі -- прома-групы ВЮ.


Мы з Юляй вельмі радыя будзем бачыць вас у Тэатры рускага раманса 5 снежня. Шмат чаго, безумоўна, засталося "за кадрам" маіх фотасправаздачаў -- на жаль, цяжка распавесці пра ўсё тое цікавае, адметнае, арыгінальнае, што нас чакае. Лепш прыйсці і пабачыць. Сустрэнемся, сябры! :)))

Сябры! Час ляціць вельмі хутка, і ўжо ў бліжэйшую суботу мы з вамі будзем запальваць зоркі нашага праекта "Выявы-2009" (для тых, хто ехаў апошні месяц у бронецягніку :) і нічога не ведае пра галоўную культурную падзею года -- падрабязней гл. тут http://vika-trenas.livejournal.com/112991.html і тут http://vika-trenas.livejournal.com/113790.html). Дарэчы, усе квіткі прададзеныя, таму хто не паспеў -- той спазніўся :), але паспець, канечне, пры жаданні можна -- улічыўшы, што надзея вечна жыве ў нашых сэрцах :).

Акрамя жартаў! Сёння хачу распавесці вам пра маіх сяброў -- пра тых людзей, якія заўсёды побач, і якія будуць 5 снежня "зажыгаць" разам з намі. Запомніце гэтую дзяўчынку -- яна сімвалізуе праект у гэтым годзе (малюнак Дашы Бельскай).


Паколькі сёлета цікавостка "Выяваў" -- у сумесных выступах і ў паказе розных відаў мастацтва, прадстаўляю некалькі файных фотак, што дапамогуць мне распавесці пра ўдзельнікаў імпрэзы 5 снежня.


Паэзія+Фотакалаж. Людміла Рублеўская, Вераніка Шніп сёлета выступяць разам (Віктар Шніп, канечне, таксама заўсёды з намі)


Удзельніца на біс Ганна Федарук: паэзія, танец... усё падуладнае нашай прыгажуні! Гэта адна з тых шматлікіх фотак, што будуць паказаны падчас імпрэзы ў слайд-шоў.


2008 год. Мы з Аняй на ўручэнні антыгламурнай літаратурнай прэміі "Блакітны Свін" (электронная кніга беларускіх коміксаў пра Свіна, дарэчы, ужо зробленая: кожны наведнік "Выяваў" атрымае кружэлку ў падарунак і зможа пазнаёміцца з Блакітным Свінам асабіста :))


Увага! Унікальны здымак. Андрэй Хадановіч і Ганна Федарук. Год таксама 2008...

Вам цікава, сябры? Працяг будзе...
Здараюцца ў жыцьці нейкія моманты, калі ўсё злуе. Менавіта я занурылася ў такія рэчы ад раніцы, пасьля таго, як пакаштавала яечну, зробленую зь НЕВЕРАГОДНЫХ, ВЫКШТАЛЦОНЫХ СУПЕРЯЙКАЎ айчыннай яйкавытворчасьці. Цікава, чым харчаць гэтых небаракаў куркаў? Напэўна, рыбнымі адкідамі. Як сьмярдзяць гэтыя яйкі! Але яны, на вялікі жаль, ня ёсьць тухленыя (я-б тады аднесла ўсе - і прыгатаваныя, і сырыя - зваротна ў краму). Гэтыя яйкі сьмярдзяць рыбай. І гэта я ўжо ня першакроць заўважаю.

Купляйце айчынныя рыба-яйкі - неверагоднае вынаходніцтва айчыннай вытворчасьці: рыба й куркавае яйка ў адным вырабе!

Залішне, напэўна, казаць, што пасьля гэтае яечні смач зьнік амаль на ўвесь дзень, а страўнік зрабіў сваёй гаспадыне жорсткую вымову.

...Божа мой, хутка есьцьмем тую плястычную ежу, пра якую было ў камедыі з Люі дэ Фюнэсам...

Ну, а пасьля ранішніх яйкавых прыгодаў - як пачнеш дзень, так яго й скончыш... Jebem miša...

Я жыву ва ўяўнай краіне.
Я належу да ўяўнага народу.
Я размаўляю на ўяўнай мове.
Я маю ўяўны дом.
Я ем уяўную ежу.
Я ўяўна жыву...

Але заўтра будзе лепш; можа, нават па-сапраўднаму.

Цацкі на Каляды

  • Dec. 3rd, 2009 at 12:29 AM
Для Даські падабаецца вось што
http://karapuz.shop.by/633/696/402/ - машынка фішар прайсаўскай з іхнімі разумнымі кубікамі. Разумныя кубілі асобна мне таксама падабаюцца (http://shop.by/item.php?url=http://nolik.by/11591/12875/12876/13002/&owner_id=1783 ), але я не ведаю, гэта сапраўды вартая рэч, ці мяне злавілі на слове "развіваючы?"

http://babyshop.by/28/614/2215/ - проста кнопачкі і лямпачкі (кампуцер!)


яшчэ хачу кубік. дзе на розных баках розныя прыколы - але нешта на шопбаі яго няма...


Для Янкі яшчэ не ведаю, што... з ім складаней, у яго тры вядры канструктара ўжо ёсць :)
Вось такая штука нібыта цікавая http://nomer1.shop.by/21817/21815/34456/ , але гэта зноўку канструктар

Дзве гульні, адна падобная на маё любімае сафары, але пра драконаў http://deshevo.shop.by/2585/3206/
Другая http://deshevo.shop.by/2585/2586/

Набор для пытак! http://kidsmarket.shop.by/895/1116/1121/ і з гукам http://kidsmarket.shop.by/895/1116/1118/


УПД. канструктар Борнімага даўно не магла купіць - і з'явіўся! Ура! нка просіць дапаўненні, а купляць геамаг жаба не дазваляе - дэталькі так хутка губляюцца
http://poigraika.by/34/246/2250/
http://poigraika.by/34/246/2247/

УПД2. Твістэр - даўно хацелася http://shop.funtastik.by/5084/10646/
Новы зегар на касцельнай вежы ў Паставах

У кватэры праз сцяну п'яны сусед, здаецца, забівае сваю жонку. У савецкіх дамах усё так добра чуваць, што нават забойства якаснае не зробіш. Слухаю ягоныя п'яныя выступы, і разумею, якое шчасце іх не чуць у жыцці. Разам з тым, думаю колькі у нашай краіне падобным чынам пакутуе жанчын і дзяцей. А не разводзяцца, церпяць. Я гэтага не разумею. Калі нейкая казліна падняла на цябе руку, то ты мусіш сысці, калі маеш гонар, інакш гэта будзе паўтарацца бясконца. Цяжка мне зразумець жаночую псіхалогію.

А БАТЭ прайграў - 1:2. Лісобонскі арол для нашых пакуль птушка занадта высокага палёту. Зрэшты, матч не засмуціў. БАТЭ набіраецца досведу і з кожным годам робіцца ўсё мацнейшым.
Час чумы
Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым -- вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі. Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах “Блакітны ліхтар” і “Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены “за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”. Дэбютны празаічны зборнік “Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986-м, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Адкуль наш род”, “Ордэн Белай Мышы”, “Час чумы”, “Каханак яе вялікасьці”, “Сланы Ганібала”, “Адкусі галаву вароне”, “Фаўна сноў”, “Краіна Беларусь”, “Паром празь Ля-Манш”. "Таямніцы полацкай гісторыі" і "Дзесяць вякоў беларускай гісторыі" (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай "Наша Ніва" Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі “Гліняны Вялес” Болей...

Час чумы
Гістарычныя аповесці, апавяданні
Арлоў Уладзімер

Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і ратуе ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгнанні на выспе святой Алены былы ўладар Еўропы Напалеон Банапарт. Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» пераносіць чытача ў пачатак XII стагоддзя, калі Полацкае княства вяло зацятае змаганне з крыжакамі. Вострасюжэтнае апавяданне «Ордэн Белай Мышы» друкавалася не толькі ў Беларусі, але і перакладалася на польскую, чэшскую, украінскую і іспанскую мовы. Болей...

А-ля Каложа...

Адкрытая цагляная муроўка нагадвае нашы старыя цэрквы, а ўмураваныя галаснікі забяспечваюць храму выдатную акустыку. Паверылі? :)

Афиша

  • Dec. 2nd, 2009 at 11:38 PM
2 вариантика

749.95 КБ
Второй )

Tags:

Датычна суботняга выступу з харкаўскай Бочкай маю сказаць наступнае.

Па-першае, я дужа ўсьцешаная зьяўленьнем Галерэі Ў; зычу плёну, так бы мовіць, і дабрабыту.

Па-другое. Мяне ўвесь час перасьледвала думка: няўжо гэта ўсё адбываецца з мною толькі таму, што я ў кастрычніку 2008 зьезьдзіла ў Кракаў? Выходзіць, што так. Вось папраўдзе, нейкі выбух на Кракаўскай АЭС, наступствы якога доўжацца й доўжацца, пакуль трывае паўраспад стронцыя.

Паглядзіце ж нарэшце на таго, хто сьціпла хаваецца за фразай "пераклад на ўкраінскую Алега Коцарава":



Якая красамоўная фотка. Я тут экспромтам уношу зьмены ў праграму:


ах ты, сучка крашеная


яшчэ фотачак )

Інфармацыя для роздуму

  • Dec. 3rd, 2009 at 12:15 AM
Вёска, калі я жыў там, была поўналюднай і жывой. Цяпер - бязлюдная і вымірае.

Школы, у якой я вучыўся, ужо няма.

Тэхнікум, дзе я атрымліваў адукацыю, быў лепшым у СССР (у сваім міністэрстве). Цяпер ледзь ліпіць, як і інтэрнат, дзе я жыў.

Запарожскі радыёзавод, дзе я праходзіў практыку і працаваў - у руінах.

Адна з самых лепшых і буйных "вучэбак", дзе я служыў (Мікалаеўская), сёння не існуе і ляжыць у руінах.

Вайсковая частка ў Адзескай вобласці, дзе я служыў, таксама ў руінах.

Гомельскі радыёзавод, дзе я працаваў, сёння ледзь ліпіць.

Тульскі радыёзавод, дзе я працаваў, таксама практычна не існуе.

Ну і як вам вынікі? У вас інакш?
Моўкнасьць
Вершы
Сідарук Ігар

Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Саната Арганата" (1993, Полацк), "Моўкнасць" (1997, Брэст), кнігі прозы "Квадратная варона" (2000, Полацк-Гродна-Кобрын), а таксама выдання для дзяцей "Павучальныя гісторыі дзядзечкі Ігара Сідарука" (1994, Брэст). (http://www.artlife.by/) Болей...

Dec. 2nd, 2009

  • 10:58 PM
Адзін янкі на пачатку XX ст. часта бываў у Нямеччыне,заўжды спыняўся ў адным гатэлі і вячэраў у адной рэстарацыі.Аднойчы ён сказаў свайму ўлюбёнаму афіцыянту: "Я здагадваюся, што неўзабаве адбудзецца з тваёй краінай.Вазьмі гэтую манэтку ў 10 $ як падарунак і зьберажы яе.Калі справы будуць дрэнь, я б параіў табе купіць за яе гэтую рэстарацыю". Празь некалькі гадоў амэрыканец вярнуўся ў гэты ж гатэль, ў гэтую ж рэстарацыю і ўбачыў таго ж афіцыянта за напісаньнем мэню.- "Я расчараваны,няўжо ты не помніў і не скарыстаўся маёй парадай?".-"не,я помніў тую паражду, і япадумаў, што някепска было б замест рэстарацыі выкупіць ўвесь гатэль".
Яшчэ кажуць,што інфляцыя ў Ваймарскай рэспубліцы дасягала такіх памераў, што пакуль чалавек вячэраў у рэстарацыі, цана на вячэру магла паболець у некалькі разоў :)

Як бачыце,нам не так яшчэ дрэнна жывецца.

Незалежнасць – гэта….

  • Dec. 2nd, 2009 at 10:34 PM
вельмі простае тлумачэнне псыхалёгіі Бартосікаў і Арлояў, з пункту гледжання мікрабіялогіі

і ўсіх астатніх нацыяналістаў, асабліва ўзору-1988. Гэна такія во этнапацаны, каторыя мячталі, што ў іх буйдзя чорны пісталет (метафара Войчань Бальшова Этна-Ялдака), і яны во так во ідуць па вуліцы, і каго захочуць - застрэляць, каго захочуць - выябуць. Ну, патаму што Войчань Бальшы Этна-Ялдак. Патаму што – Незалежнасць.

менавіта па гэтай вуліцы мы зараз і ідзем, у ўціскаем галаву ў плечы, бо ў іх п'яны кураж: а раптам стрэляць? Яны, ці хтось вельмі да іх падобны, нацыяналіст

Dec. 2nd, 2009

  • 10:25 PM
Сёння на лекцыі па пластычнай хірургіі даведалася, што -- аказваецца -- мужчыны таксама запіхваюць у сябе сілікон.
Каб напрыклад..."задніца" была падцягнутай і пругкай.
Не, я праўда не ведала.
Ну і жэсць.

Tags:

MogileFS Maintenance

  • Dec. 2nd, 2009 at 12:18 PM
Hey LJers,

I just wanted to let you all know that we are going to be performing some mogilefs maintenance over the next few days. We will be upgrading our current version to latest stable as well as changing some db config information to better handle the amount of files we are currently hosting. This shouldn't cause a big impact on site stability, but you may see some minor delays with userpic / scrapbook images appearing or other requests associated with our mogilefs. We would love to not have that happen, but unfortunately with some of the steps we need to take we have to cause a delay with images. I figured this was a better solution than taking down all of LiveJournal because well lets face it, we all need our daily LJ fix ;)

Thanks,
Трэцяя фрашка пра прыгоды журналіста Глеба Лабадзенкі ў Бэрліне. Папярэднія гісторыі:

УСТУП; ЛАБАДЗЕНКА І ПРАДСТАЎНІКІ "БЕЛАВІІ".

ЛАБАДЗЕНКА І ДЫНАСТЫЯ РАДЗІВІЛАЎ


ЛАБАДЗЕНКА І ТАЯМНІЦЫ РАМЯСТВА

Але найбольшае маё захапленьне ў Бэрліне Глеб выклікаў сваім смартфонным рэжымам “прафэсія: рэпарцёр” і апэратыўнасьцю. Увесь тыдзень я спрабавала давесьці Глебу, што яго мэтад працы называецца “гонза-журналістыка”, але ён казаў мне сваё кароннае: “Марыя, не вучыце мяне жыць,” – і сьцьвярджаў, што я такі мэтад сама выдумала. Тым ня менш, як яшчэ можна назваць спосаб працы журналіста, які траціну матэрыялу на 8 000 знакаў прысьвячае таму, як яго не хацелі пускаць на борт “Белавіі”?

У апошні дзень у нас была заплянаваная “лятучка”: журналісты дзяліліся ўражаньнямі ад паездкі, расказвалі пляны, хто які аспэкт закране і пра што менавіта напіша. Нарэшце чарга дайшла да Глеба.

– Вы як хочаце, а я ўжо напісаў! – паважна абвесьціў ён. – Напісаў адзін артыкул і напішу яшчэ два. Калі хочаце, магу паказаць pdf-варыянт паласы з публікацыяй...

Група з цікавасьцю згрувасьцілася каля Глебавага ноўтбука. На маніторы мы пабачылі паласу “Зьвязды” з трыма фотакартачкамі.

“За гады iснаваньня Бэрлiнскага муру памежнiкi застрэлiлi 1068 чалавек…” – чытаю я загаловак, як увогуле адзіная, хто ў гэтым памяшканьні, апроч аўтара, можа чытаць па-беларуску. – Глебе, адкуль такая лічба? У музэях нам называлі на парадак меншую.

– Дык гэта ж мур – Бэрлінскі, а лічба – па ўсёй мяжы ГДР і ФРГ, – кажа Глеб.

– А, – кажу я.

– А пра Райхстаг ты напісаў? – пытаецца каардынатарка сайту “Точка-Treff” Даніэла.

– А як жа! – з гонарам адказвае Глеб. – Вось, гэты разьдзел, падзагаловак: “Маю цётку згвалцiлi 12 савецкiх жаўнераў…”

Немцы пачынаюць разглядаць ілюстрацыі да артыкула. На адной зь іх – сам аўтар, запічатлённы, дарэчы, мной асабіста на балькончыку для публікі ў Райхстагу:



На другой – напаўпахабны надпіс, адзін з тых, якія згары данізу ўпрыгожвалі ў 1945-м ўзяты савецкімі войскамі Райхстаг. Кожны з жаўнераў, што дайшлі да Бэрліну, імкнуўся ўвекавечыць сябе ў графіці, палова зь якіх насіла мацерны характар. Рэканструктары будынка пасля 1990-га году пакінулі толькі фрагмэнты “роспісаў”, зацершы ўсю мацяршчыну (па спэцыяльным дазволе ўраду Расійскай Фэдэрацыі!). Дазнаўшыся пра мацяршчыну, Глеб не адчапіўся ад гіда (чыю цётку ўласна савецкія жаўнеры таго), пакуль той не падвёў яго да месца адзінага салёнага надпісу, які застаўся.

Трэці фотаздымак на паласе “Зьвязды” падняў валасы кардынатаркі тырчма. На ім быў сьпіс наведваньня паседжаньняў бундэстагу, дзе між шараговых дэпутатаў значылася Ангела Мэркель. У Нямеччыне нават у сабакі трэба пытацца дазволу, перад тым, як фатаграфаваць, а ад таго сьпісу ахова нас разоў пяць была адагнала. Але Глеб на ўсе мае спробы расказаць, што дазволена ў Нямеччыне прэсе, а што забаронена, заяўляў, што жыве ў свабоднай і незалежнай краіне Беларусь і на нямецкія дракрнавы законы клаў з прыборам.

– У нас тут ёсьць такая газэта – “Більд”. Ты выпадкам ня там стажыраваўся? – зьедліва пацікавілася Даніэла.

– “Більд” – а што гэта? – ажывіўся Глеб.

– Гэта як “Нашаніва”, – толькі па-нямецку, – шэптам адрэкамэндавала я Глебу ці ня самы знакаміты таблёід Эўропы.

– Не, ня там, – адказаў Глеб.

Калі на шчокі Даніэлы вярнулася чырвань, яна сказала, што ўсе матэрыялы Глеба вельмі цікавыя і яна хоча іх для свайго сайту.

Перад абедам Глеб зьнік кудысьці на некалькі хвілінаў. Калі ён зноў да нас далучыўся, з-пад пахі ў яго тырчэў сьвежанабыты “Більд”.

Яшчэ адзін “Більд” Глеб сьцягнуў пачытаць са стойкі ў рэстарацыі. “Гэта “Більд-вуман”, жаночы дадатак да таблёіда”, – ледзьве стрымліваючы сьмех, патлумачыў Ёрг. – “Нічога, газэту “Зьвязда” чытаюць і жынчыны”, – супакоіў яго Глеб, жуючы сушы.

Тут можна прачытаць матэрыял Глеба Лабадзенкі, пра які гаворка.

Заканчэньне будзе.
Сёння адна паглядзела на мой твар і сказала: "У вас такой вид, будто ночь вы провели или очень плохо, или очень хорошо".

Profile

apis
[info]paciupa
Юрась Пацюпа

Latest Month

March 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow