Зьява І
насычаны сонцам
зялёны цень
ззаду калі азірнесься
той самы якога тут не
ты?
нябытнасьцю поўны цень
на палісканай паверхні
паветра сухога
адзначыся назаўсёды ў пясок
цела зьнікае далёкая
спыніцца рэхам на ўзмошчы
о гэты рог паляўнічы!
вяртае – ты гэта вочы
далёка відалі падвойваюцца
а вочы зьліваюцца ў неба
адно
зьдзіўленае сабою
на глыбокай як студня траве
1990 г.
Зьява ІІ
хай будзе так
час цішыні і аголеных рук
толькі мне чуваць так
так на канапе завешанай сьвятлом
твае калені круглыя
гадзіньнік: адзін адзін
лепей нічога ня ведаць
Якія калючыя мышы! (шоргат)
ня чуеш шэпчуць твае валасы
бэз-аер-дождж
зашклёна паветра і –
гарызантальны скразьняк
завешана цемра сьвятлом
на пальчыках дождж
а лямпа праз столь зоркаю
апошняя кропля дажджу
1990 г.
( Read more... )
