Home

Advertisement

Заўзімацца / Заўзяцца

  • Jan. 30th, 2009 at 2:03 PM
apis

Прыйшоў памалу да высновы, што вялікія пасты пра мову мала эфэктыўныя. Большая палова інфармацыі, як выявілася, не ўспрымаецца й не запамінаецца. А шкада, бо ў мове  ўсё зьнітавана з усім. І малымі “пстрычкамі” нічога ня скажаш. Дык вось... “пстрычка”...

 

...на днях, пераглядаючы свае пазнакі ў Леапольда Родзевіча, убачыў дзеяслоў заўзяцца / заўзімацца, аднакаранёвы да спакменьніка заўзятар, пра які я ўжо ня раз пісаў:

http://arche.bymedia.net/2007-11/paciupa711.htm

 

http://community.livejournal.com/by_mova/457559.html

 

П я т р о к.  Годзе, годзе, красу наводзіць, і так, здаецца, як кроў з малаком... Іш ты як заўзялася! Вікця?! Ня чуе! Ну то й добра!

 

А некаторыя да гэтае пары яшчэ ня вераць!