Home

Advertisement

Карозія стылю, (працяг)

  • Mar. 20th, 2009 at 11:11 AM
пацюпа

або Стывэн Кінг, Ралан Барт, Станіслаў Станкевіч ды Альберт Паўловіч мяркуюцца

 Пачатак: http://paciupa.livejournal.com/6560.html#cutid1

§ 5.

Найпрасьцейшая і найудалейшая тая замена, дзе пасіўную канструкцыю заступае канструкцыя асабовая актыўная:

 

(1)

– яна перасьледавалася дзяржаваю ‑ ёй чыніла перасьлед дзяржава;

калі Т-ым ствараласяNкалі Т-оў ствараўN;

– бераг ахоўваўся войскамі ‑ бераг ахоўвалі войскі.

 

Праўда, практыка паказвае, што найчасьцей пасіў узьнікае там, дзе агенс неаказаны. У гэтым разе безасабовую канструкцыю з зваротным дзеясловам найлепей замяняць на канструкцыю няпэўнаасабовую:

 

(2)

гаварылася ў лісьце ‑ казалі ў лісьце;

– у якім гаварыласядзе гаварылі;

– не зьвяртаецца ўвагі ‑ не зважаюць;

– тады задаецца пытаньне ‑ тады задаюць пытаньне;

– такім чынам выконваласягэтак выконвалі;

плянавалася даручыць ‑ меркавалі даручыць;

рабіліся здымкі – здымалі.

 

Аднак ня шкодзіць памятаць, што ўсе нашыя замены – з галіны стылістыкі і ім ані ў якім разе нельга надаваць статусу рэгулярнасьці. Замены перадусім мусяць грунтавацца на добрым гусьце.

 

§ 6.

Наагул, пасіўныя канструкцыі з зваротнымі дзеясловамі – гэта толькі малое зло. А куды страшнейшая пошасьць – тыя самыя пасівы, толькі з залежнымі дзеепрыметнікамі, якія вышэй падаваліся ў цытаце з С. Кінга. Гэта шчыра-канцылярскае, можна сказаць, “запатэнтаванае” вынаходніцтва. Практыка паказала: замены да іх бываюць траякія, вось некалькі рэальных прыкладаў на адну тэму:

 

‑ князем быў збудаваны палац ‑ князь збудаваў палац (1);

‑ сядзіба была збудаванаясядзібу збудавалі (2);

‑ сядзіба была забудаванаясядзіба будавалася (3).

 

У першым разе заміж пасіўнай канструкцыі зь дзеепрыметнікам – ужываем актыўную, у другім разе заміж пасіўнай безасабовай зь дзеепрыметнікам – пішам актыўную няпэўнаасабовую, а ў трэцім разе такую самую пасіўную зь дзеепрыметнікам – замяняем на пасіўную з зваротным дзеясловам (большае зло – на меншае зло). Пры патрэбе, у чацьвертым разе – можна й не рабіць заменаў. Вось прыклады з практыкі.

 

Read more... )</div>

Карозія стылю,

  • Mar. 20th, 2009 at 10:57 AM
пацюпа

або Стывэн Кінг, Ралан Барт, Станіслаў Станкевіч ды Альберт Паўловіч мяркуюцца

 

 

§ 1.

Станіслаў Станкевіч у сваёй слыннай працы “Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР” (http://knihi.com/mova/rusifikacyja.html) – тым лемантары, безь якога няма чаго й брацца за беларускую мову, – сярод непажаданых маскалізмаў называе й вось якія:

 

12. З хваляваннем глядзіцца тая частка фільма, дзе паказана, як на завод прыехаў Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (ЛіМ, 19.09.1961); Цяпер, як ніколі, патрабуецца, каб прапагандыст добра валодаў тэорыяй (З, 15.07.1961); Сем мільёнаў дамоў мяркуецца пабудаваць у сельскай мясцовасці (КБ, 16). Тут маем аўтаматычнае перанясеньне ў беларускую мову спэцыфічных для расейскае мовы выразаў зь безасабовымі формамі зваротных дзеясловаў: смотрится та часть фильма, требуется, чтобы пропагандист, предполагается построить.

 

Даўно я гэта прачытаў, яшчэ тады, калі Станкевічава брашура хадзіла па руках у выглядзе ксэраксу. З таго часу, прааналізваўшы й пільна засвоіўшы цытаваную заўвагу, выразаў, з пасіўнымі прэдыкацыйнымі канструкцыямі я стараюся не ўжываць, выкараняю іх як магу і дзе магу. Аднак у данай зьяве яшчэ шмат чаго застаецца “па-за дужкам” непраясьненага й неразгаданага. Адкуль бяруцца пасіўныя канструцыі? Ці гэта нейкія адроджаныя архаізмы? Ці калькі зь нейкае ўплывовае замежнае мовы? Ці тут мы маем зьяву новую й лякальную? Ці наадварот, перад намі якаясьці міжнародная пляга?

 

§ 2.

І зусім нядаўна, чытаючы кнігу Стывэна Кінга “Як пісаць кнігі” я даведаўся, што “кароль жахаў” таксама цярпець ня можа пасіўных канструкцыяў, і лае іх апошнімі словамі:

 

Read more... )
пацюпа


Выказаныя ніжэй ідэі сфармаваліся ў мяне даўно, але ўвасобіліся ў закончаную тэзысную карціну толькі цяпер, як рэакцыя на камэнтары да маіх ранейшых пастоў. Нельга дабіцца разуменьня прыватных момантаў сыстэмы, пакуль ня выяўленыя яе падваліны.

 

 

пацюпа

Найстрашнейшы моўны вірус!

 

 

Правадыр міжнароднага пралетар’яту Уладзімір Ільіч Ленін, здаецца, казаў так: Прыватная ўласнасьць на зямлю спараджае капіталізм штодзённа, штохвілінна і ў масавым маштабе. Я ня пэўны, што ён гаварыў менавіта пра зямлю – дый неістотна! Я не падзяляю сацыялягічных ідэалаў правадыра міжнароднага пралетар’яту (ПМП). Але чыста мэтадалягічны ход думкі тут вельмі ўдалы й варты перайманьня. Сёньня мне хочацца сказаць тое самае пра суфіксы -чык, -шчык у беларускай мове:

 

Суфіксы -чык, -шчык русіфікуюць беларускую мову штодзённа, штохвілінна і ў масавым маштабе.

 

Read more... )

 

</div>

 

</div>

пацюпа


Русіфікатары свой рэактар запусьцілі даўно, цяпер ён працуе на нашай энэргіі.

Адзержаў раздражнёны камэнтар, [info]palivac  піша :
Read more... )
</lj>

Каты ІІ

  • Sep. 22nd, 2008 at 1:12 PM
пацюпа
Апошнім часам беларускія аўтары адцураліся расейскага слова кошка і сталі ўжываць беларускае – котка. Здавалася б, сьвята! Можна біць у звона! Але нешта мяне ня радуюць тыя “коткі”, што пазапаланялі ўсе тэксты. Чаму?
     Бо беларускасьць тут і не начавала! Калі яе й прыбавілася, дык усяго на адну літару. Шэляг цана такой беларускасьці!
Read more... )

Прысябрыць

  • Sep. 12th, 2008 at 3:21 PM
larysa
Як толькі займеў ЖЖ, задумаўся, навошта барбарызм зафрэньдзіць? І адразу стаў ужываць прысябрыць (адсябрыць), ёсьць жа беларускае прысябрыцца, і вельмі блізкае паводле значаньня. А як хто думае?