Тэрміны гаварэньня й аднакаранёвая лексыка
Матар'ялы да расейска-беларускага слоўніка
Сэмантыка базавага дзеяслова гаварыць падзяляецца на тры архетыпы: 1) 'выражацца вусна, з дапамогаю слоў'; 2) 'сьцьвярджаць нейкую думку, перадаваць зьвесткі' і 3) 'стыкацца зь іншымі асобамі праз пасярэдніцтва слоў'. Найлепшым прататыпам да першае групы можа служыць само слова гаварыць, да другой – слова казаць, а да тэцяе – гутарыць. Першае слова ісьніць сынтагматычны аспэкт мовы, другое – лягічны, ці сэмантычны, трэцяе – прагматычны. Прасьцей кажучы, гаварыць можна "як", казаць, "што", а гутарыць "з кім", праўда, у рэальнасьці – усё куды складаней, функцыі некаторых (але ня ўсіх) слоў могуць сумяшчацца. Да таго ж на тры пералічаныя архетыпы накладваецца шэраг сынонімаў, якія перадаюць іншыя сэнсы, перш-наперш эмацыйныя й стылёвыя. Сучасныя беларусы – найчасьцей блытаюць першыя два прататыпы, дык зацемлю адумысна: "гаварыць" можа й чалавек і папугай, а "казаць" – толькі чалавек. Трапна пра гэтую розьніцу выказаўся нашаніўскі паэт М. Арол: Ён гаворыць толькі языком, а душа яго не ўнікае ў тое, што ён гаворыць.
базар м. рынак м.; (ярмарка) кірмаш м.; (торжище) торг м.; 2. перен. разг. торг м. ; птичий ~ птушыны торг; 3. (разговор) перен. жарг. гамана; о чём ~? пра што гамонім?
базарить жарг. гаманіць
беседовать незак. гутарыць; обл. мог. гаманіць
болтать І незак. 1. (трясти) калбаціць; (мешать) боўтаць; 2. (мотать) матляць; (махать) махаць; (помахивать) целяпаць; 3. безл. (качать) гойдаць
говаривать незак. многокр. уст. ракаць; гаварыць; казаць (раз-пораз, абы час) в прош. вр. с част. бывала; безл. ракацца; тогда ~ли тады бывала казалі; тады ракалася
говорить незак. 1. (что) казаць; (неоднократно) гаварыць; высок. мовіць; 2. (как, о чём) гаварыць; обл. мог. гаманіць; 2. (с кем) гаварыць, гутарыць
говориться страд. гаворыцца; как ~ як той казаў
договор м. 1. дамова ж.; заключать ~ укладаць дамову; 2. (процесс) незак. дамаўляньне (-ся) с.; зак. дамовеньне (-ся) с.
доказательный даводны; (основательный) слушны
доказательство с. довад м.; в ~ на довад
доказуемый даводлівы
доказывать незак. даводзіць; ~ свою правоту даводзіць сваю праўду
долдонить незак. прост. трындоліць; (упрямо твердить) правіць
заболтать ІІ (начать болтать) разг. забалбатаць
заболтаться ІІ (увлечься) разг. забалакацца; забазыкацца
заговор м. 1. (заклинание) замова ж.; 2. (сговор) змова ж.; 3. (процесс) незак. замаўляньне с.; змаўляньне (-ся) с.; зак. замовеньне с.; змовеньне (-ся) с.
