?

Log in

No account? Create an account

May 28th, 2019

У продажы з’явіўся №5 часопіса «Маладосць» з маім артыкулам «Ян Баршчэўскі і Бандар Савасцей», які завяршае вялікае даследаванне асноўная частка апублікаваная ў №6 штогадовіка «Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні» (2019).

Шосты выпуск «Беларускага фальклору» прысвечаны асобе і творчасці Яна Баршчэўскага (працы У. Лобача, Дз. Вінаходава, С. Тычыны, Г. Калкаевай, А. Мікуса, В. Мартысюка і Ю. Пацюпы). Выпуск сапраўды можа лічыцца сенсацыйным. У ім упершыню публікуюцца версіі верша XIX ст., вядомага як «Віншаванне Бандара Савасцея» ці «Паўстанне», з архіваў І. Лабойкі і В. Бадзянскага, якія ад часоў Я. Карскага не вывучаліся і практычна былі недаступныя беларусазнаўцам. Ёсць і іншыя цікавыя публікацыі.

Вячаслаў Мартысюк выказаў гіпотэзу, што аўтар «Паўстання» – Ян Баршчэўскі. Аўтар жа гэтага допісу зрабіў рэканструкцыю вершаў Яна Баршчэўскага «Рабункі мужыкоў», «Дзеванька» і «Паўстанне». У ходзе рэканструкцыі з корпусу тэкстаў, якія лічыліся часткамі «Рабункаў…», быў вылучаны і таксама рэканструяваны верш невядомага аўтара XVIII ст., а можа і даўнейшы, умоўна названы «Гулянка мужыцкая». Урыўкі з «Гулянкі…» В. Мартысюк знайшоў аж у рускай літаратуры XVIII стст.

У «Маладосці» ж канчаткова раскрываюцца карты, і сцвярджаецца ў якасці ultima ratio гіпотэзы Вячаслава Мартысюка, што Бандар Савасцей – гэта анаграма імя Ян Баршчэўскі.

2019 год нечакана можа стаць годам Яна Баршчэўскага!
Read more...Collapse )