?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

дабро: поўнае “дабро” – поўная “згода”

дагавор – дамова

даказваць – даводзіць (белар. “даказваць” – рас. “талдычить”)

дакладчык – чытар, лектар

дальні – лепш: дальны, далёкі; дальшы

дапамагаючы – дапаможны

дапрос – допыт

дарагавізна – даражыня, дарагоўля

дарадчык – дарадца, дараднік

дарэмна – розьняцца: дармá; дарэмна

дастаткова – лепш: досыць; паддастаткам

дасуг – вольны час, спакволя; адпачынак, забава

дасьледчык – дасьледнік

 

дашкалёнак – дашкаляня

дзейнічаць – дзеіць, дзеяць; чыніць; уплываць

дзесьці – часьцей: недзе

дзецішча – стварэньне; дзіця

дзіцёнак – дзіця

дзяжурны (жарт)гатовы; прынагодны

дзяжурыць (вычэкваць)пільнаваць

дзярмо – лайно

днём – удзень

добразычлівы – зычлівы

добрасумленны – сумленны

добраўпарадкаваньне – парадкаваньне; спарадкаванасьць

доказ – довад (белар. “даказваць” – рас. “талдычить”)

долговязый – цыбаты; даўгапялісты

дохлы – здохлы

дравесны – драўняны; дрэўны

драны – падраны, падзерты; абадраны, абдзерты

дружалюбны – таварыскі; (да каго) спрыяльны

дрэсіроўка – дрэсура; муштра; дрэсараваньне

дудкі! – трасца!

духі – парфума

душыцца – парфуміцца

ды не! – дзе там! што ты!

ды ну! – ай-я! дужа-ткі! дзе там! куды там!

ёкнула (сэрца)запала (сэрца)

жадаць – розьняцца: зычыць (некаму); хацець, жадаць (сабе)

жалезка (рас. “железка”)жалезіна

жывапіс – пажадана: малярства

жывапісец – пажадана: маляр

жывапісны – маляўнічы

жыльлё – жытло

жыцьцядзейны (энэргічны)чынны

з мэтай – дзеля

за выключэньнем – з выняткам

за сябе пастаяць – адбараніцца

за тым (прыехала)дзеля таго (прыехала)

забрацца (у што)залезьці; убіцца; занурыцца

заведзена (так)вядзецца (так)

завеса – заслона; паравана (прр.: белар. “завеса” – рас. “петля”)

заводакіраўніцтва – кіраўніцтва завода

загадчык – загаднік

загаловачны – загалоўкавы

задавіцца (у пятлі)задушыцца (гл.: “падавіцца”)

задача – пажадана: заданьне

задыхáцца (ад кахання)захлынацца

зазыбаць (рас. “заколебать”)даняць

зайздросны (чалавек)зайздросьлівы

заканчваць – лепш: сканчаць, канчаць; даканцоўваць

заключацца (у чым)палягаць, замыкацца

законапаслухмяны – *законлівы

замахвацца (каменем)меціцца

замерці – заціхнуць

замова (прадукту)заказ (рас. “заказ” – белар. “заказ”; рас. “заговор” – белар. “замова”)

замовіць пал.заказаць (рас. “заговоритьбелар. “замовіць”)

зарыцца – квапіцца, галіцца

затрымлівацца – затрымвацца, затрымоўвацца; (у дарозе) запыняцца

затхлы – затохлы

затым – прысл. потым; тады

зафарбаваны – замаляваны (гл.: “пафарбаваць”)

Збавіцель – Збаўца

зборышча – зборня

зварачны – зварніцкі

згасаючы – згасаны; згасальны

з-за – (прычына) праз; дзеля; з, ад; (месца) з-за (куста)

зімні – зімовы

злоба – злосьць; злаваньне; верадаваньне

злобстваваць ­ – злавацца; верадаваць

знаменьне – знак, знацьба

знатны – слынны; шляхетны

знаходзіцца – лепш: быць; стаяць; сядзець; вісець

зубаскаліць – выскаляцца

зыходзіць (з чаго) перан.выходзіць (рас. “исходить”)

зыходзіць (крывёю)сьцякаць

зьберагаць – ашчаджаць; шанаваць; захоўваць

зьвергнуць – зрынуць, скінуць

зьвяно – агніво (ад слова "гнуць”)

зьвяржэньне – скіданьне; скіненьне

зьлязаць – злазіць

зьмяніўшыйся (голас)зьменены

зьмяюка – зьмяюга; змяюжына

зьнешнасьць – вонкавасьць, знадворнасьць

зьнешне – звонку, знадворку; вонкава

зьнешні – вонкавы, знадворны

зьяўляецца (кім, чым)ёсьць (кім, чым)

зявака – загавайла; салапяка

і сапраўды – лепш: і праўда

ігрок – гулец; гуляка

ідал – балван

ідалапаклонства – балвахвальства

існуючы – існы

каварны – падступны; здрадлівы

кагосьці – часьцей: некага

казна – скарб

казначэй – скарбнік

кайма – шляк, беражок; аблямоўка; паласа

кайф – слодыч

каленкі – калені; (у дзетак) каленькі

калі-небудзь – лепш: калі; калі-колечы; калі-кольвек; калі-нікалі; некалі; хоць калі

калісьці – часьцей: некалі

каляска – вазок; возік

камэнціраваць – камэнтаваць

канечне, канешне – ведама (прр.: “неабходны”)

канчатковы – лепш: канчальны; даканцовы

капіравальны – капіявальны

каратышка – курдупель

катаржны (цяжкі)пякельны

катацца – езьдзіць; (туды-сюды) разьязджаць

каціць (ехать)мчаць; рушыць (пакацілі – рушылі)

качацца (з боку на бок)хістацца; гойдацца

кінанавіны – навіны кіно (кіна)

кіруемы – кіраваны

кіруючы – кіравальны; кіроўны; кіраўнічы

клацаць – бразгаць (зброяй); ляскаць (зубамі); пстрыкаць (друкаркай)

ключавы – падставовы; вузлавы; каранёвы

княжацкі – княскі

корчыть (зь сябе)удаваць (але ня “курчыць”!)

край (сподка, стала)бераг

крануцца (зь месца)зрушыцца

крануць (душу)уразіць

крахабор – скнара; хцівец

крочыць – лепш: ісьці; шыбаваць; сігаць

крупіца – каліва

лакіраваць – лякаваць

ламаны (стол)паламаны

латынь – лаціна

лёсавырашальны – вызначальны, вырочны

лёсаносны – лёсавы

лівень – залева

лідзіраваць – лідараваць

літаральна – пажадана: даслоўна

ліхач – рызыкант, зух, ёмкач

лупавокі – лупаты; зрынаты, зіркаты

любавацца (чым)цешыцца (чым, з чаго)

любімец – улюбёнец

любіцель – ласун, любец, аматар

любыкожны; усякі; хоць які

люляць (спадзеў)песьціць (спадзеў)

лячэбны – лекавы; лекарскі

магчыма – можа; мабыць; мажліва

магчымасьць – змога; магá; мажлівасьць

мажліва – розьняцца: можа; мабыць, мажліва

маладажоны – маладыя

марожанае – марозіва

марскі – пажадана: морскі

марудзіць (рас.: мешкать)бавіцца; бавіць час

матацца (зь месца на месца)кідацца

матаць (ехаць)гнаць; перці

маток – клубок; шпуля

мёртвы – розьняцца: мёртвы; нежывы

між тым – тым часам

міжусобіца – звада; ростырк

мілы – любы

мінулае – лепш: мінуласьць

мірскі – сьвецкі

мноства – лепш: многа

моцнадзейнічаючы – уплывовы; дзейсны; моцна дзейны

муціць: муціць (гадка)нýдзіць; цягне на ваніты

мучыцель – лютар

мыйка – мыцьцё

мычаць – рыкáць; мыкаць

мэдыцынскі – мэдычны

мэтазгоднасьць – пажадана: дамэтнасьць

мэтанакіраванасьць – пажадана: мэтнасьць; мэтлівасьць

мяжа (рас. “предел”)граніца; крэс

мямліць (невыразна гаварыць)гамазіць; мармытаць

мяркуемы – меркаваны

мясапрадукты – мясныя прадукты

на гэты раз – гэтым разам

на пошукі (прыехаў)шукаць (прыехаў)

на працягу – праз, пераз (але ня “цягам”)

на самой справе – розьняцца: запраўды; насамрэч; у запраўднасьці

набраклы – набрынялы

навёрстываць – намагаць

навічок – навік

наводмаш – наводліў

навярстаць – намагчы

нагадаць укр.лепш.: напомніць

наглядны – навочны

назло – на злосьць

накапленьне – зьбіраньне; награмаджваньне

накачаны (мускулісты)здаравяцкі

накіроўвацца – лепш: кіравацца

накірунак, напрамак – кірунак

налічные – гатоўка

налюбавацца – нацешыцца; нагледзецца

нападаючы – нападны; нападнік

напасьледак – пад канец; наастачу

напаўпусты – лепш: паўпусты

наперекор – насуперак; насупор

напрамак укр., гл. “накірунак”

напрамую – наўпрост (гл.: “наўпросты”; прр: “прамы”)

напрыканцы укр.у канцы; пад канец

напрыклад – лепш: прыкладам

напэўна (рас.: наверное)пэўна што; пэўна-такі; радзей: пэўна, напэўна

напэўна (рас.: наверняка)пэўна, пэўна ж (толькі не “напэўна”)

нарвацца – наскочыць; нагадзіцца

народ (паважаў)лепш: людзі (паважалі)

насалоджвацца (рас. “наслаждаться”)цешыцца; мець асалоду

насільле – гвалт; сілаваньне, насіленьне

настолькі – лепш.: так, гэтак; такі, гэтакі

наступства пал. – *наступнасьць

насупраць – розьняцца: супраць, проці; насупраць

насьледзтва – спадчына, спадкі; (жывёлы) прыплод

наўпрост – часьцей: проста; радзей: наўпрост

наўпросты ірр.просты; роўны; скразны (гл. “прамы”, “напрамую”)

нахлынуць – наплысьці; наваліцца

нахохліцца – начапурыцца; надзьмуцца; нашэршыцца

націск – напор; навала

націскны – розьняцца: націсьнены; націскавы

начны – пажадана: ночны

не па сабе – несамавіта

не хапае – не стае; бракуе

неабходна – трэба, патрэбна; пільна (канечна) патрэбна; мусова

неабходнасьць – патрэба; пільная (канечная) патрэба; мус

неабходны – патрэбны; пільна патрэбны; канечны; мусовы; належны

неад’емны – неадымны

неаднаразова – лепш: ня раз

недахоп к.-рус.загана; хіба; нястача, брак

незадача – пляга

некалькі (чаго)лепш: колькі

немагчыма – розьняцца: нельга, няможна; немажліва

непазьбежна – няўхільна

непарочны – беззаганны; найчысьцейшы

непаседлівы – няўрымсьлівы

непасрэдна – беспасярэдне

непрыкметна – розьняцца: неўпрыкмет; непрыкметна

несумненна – пэўна; пэўна ж

неўзьлюбіць – незалюбіць

ніколькі – ані; зусім; ні мала

нікудышны – нікчэмны

новаўвядзеньне – навіна

новенькі – узмац. (зусім новы) навюткі; памянш.-люб. новенькі

ноччу – лепш: уночы

ньюансіроўка – ньюансоўля; ньюансаваньне

нямы – немы; нямко

няўдачлівы – нешчаслівы

Comments

( 13 comments — Leave a comment )
(Deleted comment)
paciupa
Nov. 28th, 2008 07:38 pm (UTC)
Вам дзякуй таксама!

Ужо выправіў.:)
wal_de_maar
Nov. 30th, 2008 02:08 am (UTC)
Ці можна казаць "не стае; бракуе" пра чалавека?
paciupa
Dec. 1st, 2008 08:46 am (UTC)
Так. Калі гэта не супярэчыць сэнсу. Станкевіч толькі "не стае" й пакідаў. Я пашырыў колькасьць адпаведнікаў, бо ведаю, што ёсьць выпадкі, дзе гэтага мала.
voranau
Nov. 30th, 2008 11:05 pm (UTC)
насамрэч - папраўдзе
paciupa
Dec. 1st, 2008 08:50 am (UTC)
У групе слоў "запраўды", "у запраўднасьці", "насамрэч", "праўда", "напраўду", "папраўдзе" важныя тонкія сэмантычныя адценьні, нельга адно за кошт другога пашыраць.
voranau
Dec. 1st, 2008 09:17 am (UTC)
Колькі жыў у вёсцы, ніколі не чуў слова 'насамрэч' :)
paciupa
Dec. 1st, 2008 10:01 am (UTC)
Вёскі таксама розныя бываюць. І ў нас так не гавораць. Але глядзеце мой "Крывіцкі лексыкон", там ёсьць пра гэта. Нават калі мадэль літаратурная, але яна не закрэсьлівае народнае мадэлі й не супярэчыць народнаму словаўтварэньню, дык навошта яе выкасоўваць?
spooky12
Jan. 18th, 2012 03:16 pm (UTC)
а ці можна даведацца пра гэтыя адценьні?
paciupa
Jan. 18th, 2012 10:21 pm (UTC)
Не хацеў бы Вас расчароўваць, але вось зараз нічым не параджу -

а) няма мэтамовы (тэрміналёгіі), каб апісаць гэтыя адценьні;

б) няма часу, бо трэба сядзець аналізаваць і падбіраць тэрміны;

в) на практыцы я паводжуся банальнай інтуіцыяй;

г) можна сёе-тое паказаць праз адпаведнікі добра знаёмай іншае мовы (расейскай), але ці варта;

д) можна паказаць праз канкрэтныя кантэксты, але хто будзе іх падбіраць?

Я маюся некалі запраўды заняцца гэтым пытаньнем.
spooky12
Jan. 19th, 2012 03:34 am (UTC)
калі Вы гэтага ня зробіце, ужо ніхто ня зробіць... спадзяюся, у будучыні вы разьвяжаце пытаньне з сэнсавымі адценьнямі і адпаведнай тэрміналёгіяй, што стане такім жа набыткам удзячнай грамадзкасьці, як і ваш цудоўны слоўнічак :)
spooky12
Jan. 19th, 2012 03:35 am (UTC)
яшчэ варта дадаць слова "насампраўдзе"
cymus
Jan. 24th, 2009 10:33 am (UTC)
Упершыню пабачыў выраз Дудкі! у Змітрка Бядулі ў "Сярэбранай табакерцы", як яшчэ зусім малы быў. Няўжо зусім у нас не ўжывалася?
renessaince
Feb. 25th, 2019 02:58 pm (UTC)
Хібы
корчыть — «корчыць»
налічные — «налічныя»
( 13 comments — Leave a comment )

Profile

apis
paciupa
Юрась Пацюпа

Latest Month

May 2019
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow