?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry







сабрацца – зьберціся; з’ыбрацца; перан.
надумацца; завінуцца; хацець, мецца

сабраць – пажадана: зьберці; пазьбіраць

савет – рада

сагравацца – грэцца

саграваць – грэць

сагрэцца – нагрэцца; угрэцца; пагрэцца

сагрэць – нагрэць; угрэць

саджаць – садзіць

садзейнічаць – лепш.: спрыяць

садзіцца – сядаць, сядацца

сам па сабе – сам сабою, сам празь сябе

самаўпраўства – самаволя

 

самкнуцца – злучыцца

сапраўды – лепш: запраўды

сарваць – лепш: з’ырваць

сардэчна-сасудзісты – сэрцава‑судзінны

сардэчны – сэрцавы; перан. шчыры; чулы; любы

саслоўе – стан

саставіць – скласьці; укласьці

састаў – склад

састаўная частка – складнік

састаўны – складовы; складзены

саступіць – лепш: спусьціць; папусьціць; папусьціцца; схіліцца (з дарогі)

сачкаваць – лайдачыць; агіляцца

саюз – зьвяз; хаўрус

саюзьнік – хаўрусьнік

сварлівы – звадлівы

своеасаблівае (стаўленьне)лепш: адмысловае

своеасаблівы – пажадана: адметны; адмысловы

своечасова – лепш: у час

своечасовы – лепш: учасны

скачок – скок; скаканьне

скрасьці – лепш: украсьці

скрозь (заслоны)праз (заслоны)

славесны – моўны; слоўны; вусны

сладастрасны – юрлівы, ласы

сладастрасьнік – юрлівы (-ая), ласун (ласуха)

служыцель – служка; служэбнік; служэньнік

смута – закалота

соплі – смаркачы; смэркі

спаборнічаць – *спабораваць

спавядаць (ідэю)вызнаваць

спадкапрыемнік, спадчынапрыемнік – спадкаемца

сплюнуць – плюнуць; выплюнуць

справа ў тым – рэч у тым

справіцца – даць рады; суладаць

спрытняк – спрытны(-ая); ёмкі(-ая); ёмкач, урвіс

ссутулены – згорблены; пахілы

сталовая – сталоўка; ядальня

старажытныя (рас. “древние”)даўнейшыя (людзі)

стасункі пал.дачыненьні; стыканьне

стойкі – цьвёрды; трывалы; неадменны, пэўны

страсьць – жарсьць, рымасьць

строіць (зь сябе)удаваць (зь сябе)

стрымгалоў – шпарка; як мага; на скрут галавы; стоць галавой

суадносіны (рас. “соотношение”)умеркаваньне; мера

субяседнік – размоўца; суразмоўца

сувязь – пажадана: зьвязак; лучнасьць

сумесна – разам

сумненьне – пажадана: сумнеў

супаставіць – прымеркаваць

супернік – сýпар

супрацоўніцтва – пажадана: супраца

супрацьзаконны загад ‑ незаконны загад

супрацьлеглы (бок)адваротны

сутнасьць – існасьць; істá

сучаснае – лепш: сучаснасьць

схлынуць – (пра ваду) адысьці; (пра пачуцьці) счахнуць

сысьці – адысьці; пайсьці; уцячы; адысьціся; (і толькі зрушыцца зь месца) зысьці

сысьці: сайдзе! – пойдзе!

сыход – адыход; разыходжанне; уцёкі

сыходзіць – адыходзіць; ісьці; уцякаць

сышчык – дэтэктыў; сьледчы; стар. віж; сок

сьвядомы – лепш: сьведамы

сьвяціцель – *сьвяцьбіт

Сьвяшчэннае Пісаньне – Сьвятое Пісьмо (прр.: “пісьмо”, “перапіска”)

сьвяшчэнны – сьвяты; найсьвяцейшы

сьмелы – часьцей: адважны

сьмецьцеправод – пажадана: сьмецьцявод

сьпяваць – лепш: пяяць, пець

сьпячка – спаньнё; санлівасьць; зімовы сон

сьценка – сьцяна

сьцерці: сатру – стру

такім чынам – такім парадкам (спосабам; ходам)

таму што – бо

таньчыць пал.танцаваць

тварыць – (сьвет) ствараць; (цуды) чыніць

Тварэц – Створца

траскатня (балбатаньне)таркатаньне

трэніроўка – трэнэраваньне; практыкаванне

тут жа – адразу

тым ня менш ‑ і ўсё ж

тычыцца – датычыць; датыкае

тэрмінова – лепш: сьпешна

у адсутнасьць (каго, чаго)без (каго, чаго)

у выпадку – часьцей: у разе

у гонар – на чэсьць

у гэты час – часьцей: тым часам, гэтым часам

у далейшым – пазьней

у двух (кроках, мэтрах)за два (крокі, мэтры)

у добры шлях – шчасьлівай дарогі

у маю (яго) прысутнасьць – пры мне (ім)

у межах – лепш: у абсягах

у першую чаргу – перш-наперш; перадусім; упярод

у прысутнасьці (каго)пры (кім)

у рэшце рэшт – урэшце

у сваю чаргу – сваім парадкам

у сілу таго – з тае прычыны

у сувязі – пажадана: у зьвязку

у якую цану – колькі каштуе; якая цана

уадзіночку – сам-адзін (сама-адна)

уборка – (збожжа) жніво; (кватэры) прыбіраньне, прáтаньне

уваскрасеньне ‑ ускрошаньне

уваходзіны – лепш: уходзіны

уваходзіць – лепш: уходзіць

увенчаны – каранаваны

увераваць – паверыць, даць веры

увянчацца – каранавацца; завершыцца

угодлівы – дагодлівы, улёсьлівы, лісьлівы

угоднік – абраньнік

угодніцтава – дагодлівасьць

угождать – наравіць

угрохаць (машыну)размалаціць

удавацца (у спрэчкі)пускацца

удзельнічаць – браць удзел

удзяляць – надаваць

удосталь (усяго)досыць

удушша – задуха

узаемаадносіны – дачыненьні

узаемадачыненьні – дачыненьні

узгадаць укр.лепш: успомніць; распамянуць

уздрыгнуць – здрыгануцца; сьцепануцца

узнос – складка; адлік

узровень – ровень; межань

узрост – век; гады (гл.: “рост”)

узрывацца – выбухаць

узьбірацца (на што)залазіць, заскокваць

узьдзейнічаць – уплываць

узьнімацца – уздымацца

уклад – парадак

уключаны – (у справу) улучаны; (тэлевізар) увамкнёны

уключаць – улучаць; залучаць; умыкаць; (матор) запускаць

уключыцца (працьверазець)апрытомець

умінаць – трупаціць; пуцаваць

умываньне – мыцьцё

умяшальніцтва – умяшаньне; замешваньне

уніжаць – прыніжаць; абніжаць

унутраны – лепш: нутраны

уняць (супакоіць)утаймаваць

упадак – заняпад (прр.: рас. “падзеньне” – белар. “упадак”)

упадаць – (у гнеў) пускацца; (у экстаз) западаць

упамянуты – памянёны (прр.: “узгадаць”)

упіцца перан.пацешыцца

урач – лекар; доктар

урон – шкода; вуйма; протар

уручэньне – уданьне

ускочыць (зь месца)падхапіцца

успыхнуць – загарэцца, шугануць, пыхнуць; выбухнуць; бліснуць

устаноўка (помніка)усталяваньне; усталёўваньне

устараненьне зьнішчэньне, зьліквідаваньне; прыбіраньне

устарэлы – застарэлы

устарэць – застарэць

устройваць – учыняць

устрывожана (сказаць)трывожліва

устрывожаны – растрывожаны (рой); трывожлівы (голас)

усыхаць – ссыхацца

утрэскацца – уняхацца, ухляпацца

уцелясьнёны – уцелены

уцечка – праточваньне; адток

участак (выбарчы)дзяльніца

ушчыльную – усутыч, шчыльна, шчытна

фарміраваць – фармаваць

фу – фэ

фыркаць – чмыхаць; (пра коней) пырхаць; храпці

хадайнічаць – старацца (за каго)

хадатай – пасярэднік, заступца

хадатайства – пасярэдніцтва; стараньне

халатнасьць – абыякавасьць

хапае (усяго)стае (усяго)

хаця – хоць; зрэшты

хопіць – досыць; стане; годзе, будзе (хопіць зь мяне – годзе мне)

хрысьціцель – хрышчэньнік

худоба – худзіня; можна: худзізна (белар. “худоба” – рас. “скотина”)

хутка – розьняцца: хутка; скора; зараз; неўзабаве

цалкам пал.лепш. цалком; зусім

цудатворца – цудадзей

цягацца (спабораваць)ходацца (белар. “цягацца” – гэта “валачыцца”)

цярпіма – памяркоўна; нішто сабе

цячэньне – плынь; плыў; патока

чаканка – (дзеяньне) кляпаньне; (прадукт) кляпанка

чарцёж – рысунак

чашка – кубак

чвякаць – чамкаць

чернь – чарналюд

чутно – лепш: чуваць

чыйсьці – часьцей: нейчы

чын ‑ парадак

чын чынам ‑ да ладу; па парадку

чынам (якім, дзіўным)парадкам; спосабам; ходам (якім, дзіўным)

чыніць – папраўляць, рэпараваць; наладжваць; рамантаваць (белар. “чыніць” – рас. “творить”, “делать”)

чысьціць (бульбу)абіраць; (маладую бульбу) скрабаць; (яйко) лупіць

шпурляцца – розьняцца:   каго) шпурляцца; (з кім) перакідвацца

што-небудзь – што; што-колечы; што-кольвек; (сказаць) чаго-кольвек

штохвілінна – розьняцца: штохвіліны; штохвілінна

шчасьліўчык – шчасьлівы(-ая); радзей: шчасьлівец

шчоўкаць – (абцугамі) пстрыкаць; (зубамі) ляскаць

шышка (на галаве)гуз, гузак

ягадзіцы – галы

ядзерны – лепш: ядравы

язычнік – лепш: паганец

як бачна – як відаць

як гаворыцца – як той казаў

як правіла – часьцей: зазвычай

які-небудзь – пажадана: які; які-колечы; які-кольвек; які-любя; неякі

яўленьне (Хрыста)аб’явеньне

яўрэй – габрэй; жыд

ячэйка – вуза

 

 

© Пацюпа Ю. В. “Свой лад”, 2003

© Пацюпа Ю. В., 2008

 

Comments

( 45 comments — Leave a comment )
macsolas
Nov. 27th, 2008 03:16 pm (UTC)
вельмі цікава. толькі не зразумеў, чаму Вы лічаце, што "саджаць" гэта трасянкавае слова? украінізм?
paciupa
Nov. 27th, 2008 03:34 pm (UTC)
Думаю, здумленьняў і зьдзіўленьняў будзе больш.:)

Бо лічу "саджаць" запсаваным расейскім "сажаць". У нас на Лідчыне (амаль што на Віленшчыне!) заўжды гаварылі толькі "садзіць дрэвы". Разумею, што выраз "у нас гаварылі" недастатковы довад, але, па-мойму, менавіта гэтая сто разоў крытыкаваная ўстаноўка "ў нас гаварылі" ўратавала мову ад поўнага зьнішчэньня. Зьбіраюся зьмясьціць калі пост ў абарону "У НАС ГАВАРЫЛІ". Гэта пляцоўка, дзе, балазе, Максім Гарэцкі й Ян Станкевіч цудоўна здолелі паразумецца.
(no subject) - nadviacorak - Dec. 17th, 2008 08:34 pm (UTC) - Expand
(no subject) - paciupa - Dec. 18th, 2008 07:49 am (UTC) - Expand
(no subject) - Lavon Malinoŭski - Jul. 1st, 2012 12:53 pm (UTC) - Expand
rahnieda_m
Nov. 27th, 2008 03:50 pm (UTC)
А Савецкі Саюз?..
paciupa
Nov. 27th, 2008 03:57 pm (UTC)
Гэта ўласны назоў. Але на добры лад: РАДАВЫ ЗЬВЯЗ
palivac
Nov. 27th, 2008 04:52 pm (UTC)
Чарцёж - гэта не рысунак. Застарэлы - лепш састарэлы, бо "застарэлая рана" - гэта не "устаревшая рана".
Самаволя - тады замест Управы БНФ павінна быць Воля БНФ? :)
paciupa
Nov. 28th, 2008 03:49 pm (UTC)
Мова мове асымэтрычная.:)

У "тоесных" слоў нятоесная валентнасьць.
gwlan
Nov. 27th, 2008 05:02 pm (UTC)
вуза - гэта пропаліс. У слоўніку Гарэцкага ё значэньне "соты", але ж гэта не любая ячэя і ня толькі ячэя ўвогуле, а яшчэ тое, што ў ёй знаходзіцца, ці бо пропаліс)))
paciupa
Nov. 28th, 2008 03:52 pm (UTC)
Усё можа быць...:)

Але "вуза" ад "вузкі", таму хутчэй 'праполіс' - мэтанімія. У Станкевіча "наўза" - 'соты'. А "вуза" ёсьць яшчэ аж у Скарыны.
(no subject) - symon_salavejka - Dec. 8th, 2008 02:08 pm (UTC) - Expand
(no subject) - paciupa - Dec. 8th, 2008 03:41 pm (UTC) - Expand
ryzhkou
Nov. 27th, 2008 06:33 pm (UTC)
крыху афтоп.
Спадар Юрась, падкажыце, калі ласка, як правільна: чакаць (вынікаў) ці чакаць на (вынікі)?
а то спрэчка невялікая)
anka_upala
Nov. 27th, 2008 07:16 pm (UTC)
далучаюся да пытаньня
І яшчэ пра слова "усюдых" замест "усюды" хачу запытацца. Ёсьць такое слова?

Дзякуй за слоўнік, спадар Юрась! Раздрукую і буду вучыць.
(no subject) - paciupa - Nov. 28th, 2008 03:58 pm (UTC) - Expand
(no subject) - paciupa - Nov. 28th, 2008 03:54 pm (UTC) - Expand
(no subject) - anka_upala - Nov. 28th, 2008 06:37 pm (UTC) - Expand
(no subject) - paciupa - Nov. 28th, 2008 07:33 pm (UTC) - Expand
voranau
Nov. 27th, 2008 06:57 pm (UTC)
абаграваць - цепліць (пра хату)
paciupa
Nov. 28th, 2008 03:59 pm (UTC)
Sic!

Дзякуй!
adamovitch
Nov. 28th, 2008 08:02 am (UTC)
Вялікі дзякуй.
Буду вывучаць
paciupa
Nov. 28th, 2008 07:28 pm (UTC)
Вельмі рады, што гэта некаму патрэбна.:)
trabalibot
Nov. 29th, 2008 12:55 am (UTC)
Хадзіцьму, рабіцьму
Юрась, Ваш ЖЖ сапраўды як глыток азону. Дзякуй. Так гаворыць мая бабка, як Вы пішаце. А яна ўсё жыцьцё пражыла ў пракаветнай Беларусі і расейскае мовы дагэтуль ня ведае.
paciupa
Dec. 1st, 2008 08:55 am (UTC)
Re: Хадзіцьму, рабіцьму
Дзякуй вялікі! Як для каго, а для мяне гэта найвышэйшая пахвала.
nadviacorak
Dec. 17th, 2008 10:32 pm (UTC)
Ja sabraŭ usie častki z hetaj seryi ŭ adzin dakument, zrabiŭ e-knižku. Jaje možna ŭziać tut:

http://zolak.lacinka.org/wp-content/uploads/2008/12/z-trasianki-na-movu.pdf

Adzinaje, nie pytaŭsia vašaj zhody. Dazvalajecie?
paciupa
Dec. 18th, 2008 07:31 am (UTC)
Шчыры й вялікі дзякуй! За Ваша падтрыманьне (чытаў). І за пашырэньне гэтых матар'ялаў.

:)
valiancin
Dec. 28th, 2008 08:50 am (UTC)
Дзякуй за слоўнік! Многа цікавага і карыснага. З многімі заўвагамі згодны. Але некаторыя словы мне падаюцца штучнымі: уданне, аб'явенне, хрышчэннік, даканцоўваць, нечыненне. Адчуваецца ўплыў гарадзенскай лінгвістычнай традыцыі. Баюся, што узус ("звыкласць") іх проста не прыме. Але ў любым разе дзякуй за цікавы матэрыял.
paciupa
Dec. 30th, 2008 06:26 pm (UTC)
Дзякуй! Але я быў бы ня варты сябе, каб не запярэчыў.:)

Ня дзіва, што пры нашым занядбаньні мовы ня ўсё будзе прынята. Азначэньняў "нязвыкла" і пад. я чакаў. Праўда, эпітэт "штучныя" менш за ўсё падходзіць да пазначаных слоў. Да іншых - так, але не да гэтых. Усе яны больш ці менш традыцыйныя ў мове. Іх забыцьцё хутчэй сьведчыць пра "штучнасьць" нашае "літаратурнае" нормы, а таксама - узусу апошніх гадоў.

Прайдуся па словах:

- на "уданьне" дарма грэшыце - альтэрнатывы ніколі не было;

- "аб'явеньне", каюся, можна было ачысьціць ад польскае абалонкі як "аб'яўленьне" - і годзе, бо рэшта - маскалізмы, але тут яшчэ праблема традыцыі, высокага стылю й моўнага хаўрусу...;

- "хрышчэньнік" - ня горадзенскае, а хутчэй магілёўскае (імсьціслаўскае) паводле формы;

- "даканцоўваць" - тут ёсьць праблема, я яго яшчэ не адрэфлексаваў, але ўзяў яго - не абы адкуль, а з Сцшсл., яно лучыцца з словам "дакОнчаньне" з Лсл. і, наагул, не "заканчЭньне" ж...;

- "нечыненьне" - ня ведаю, што тут штучнага... тады ўся старабеларуская мова штучная (адкуль я яго ўзяў)... а дарэчы, як Вы перакладзіцё тэрмін даасаў, што па-рас. "недеяние" ("нядзЕяньне" - ха-ха?)?

Некалі я прачытаў "сьціслы мінімум", што даецца ў брашурцы С. Станкевіча "Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР" - спачатку паловы не прыняў, але чым болей вывучаў дыялекты, гісторыю мовы, успамінаў ведамае зь дзяцінства - тым больш пераконваўся ў слушнасьці "мінімуму". Цяпер падзяляю рэкамэндацыі аўтара на 90%. Зычу й Вам не абмінаць традыцыі.:)
(no subject) - valiancin - Dec. 31st, 2008 01:31 pm (UTC) - Expand
(Deleted comment)
paciupa
Jan. 10th, 2009 08:58 am (UTC)
Дзякуй! Не чакаў ад пана ўвагі, зважаючы на некаторыя цьверджаньні, узятыя з нашага сумоўя. Так ці гэтак - прыемна.:)

Што да Палівачовага "Казіка" - дык чуткі апераджаюць рэчаіснасьць. Пакуль што я маю да яго "вельмі ўскоснае" дачыненьне. Цікава, цікава...
maryjka_
Jan. 21st, 2009 06:58 pm (UTC)
дзяк за слоўнік. але ў мяне іншае пытаньне. ці будзе ў менску прэзэнтацыя вашай кнігі вершаў і як прыдбаць кнігу?
paciupa
Jan. 22nd, 2009 02:41 pm (UTC)
Спажывайце на здароўе (душы)!;)

А прэзэнтацыя мае быць. Адно не дабяру моманту - калі. Пакуль што кнігу можна займець... толькі ў мяне.:)

Як што такое будзе, дык адразу паведамлю.
kliok
Jan. 25th, 2012 08:46 am (UTC)
-луч- vs -ключ-
> уключаны – (у справу) улучаны; (тэлевізар) увамкнёны
> уключаць – улучаць; залучаць; умыкаць; (матор) запускаць

А ці не маглі б вы пракамэнтаваць падрабязьней розьніцу ў каранях -луч- і -ключ- вось тут:
http://by-mova.livejournal.com/921363.html

Мы перакладаем інтэрфэйс УКантаце, Android, Skype ды іншыя праґрамкі, дзе ўвесь час нешта «turn on» = «enable» = «switch on»: мікрафон там, галасьнікі, прылады ўсялякія. Як трэба перакладаць: улучыць/вылучыць, уключыць/выключыць, увамкнуць/вымкнуць?
(Deleted comment)
paciupa
May. 30th, 2012 11:13 pm (UTC)
закалота - рус. смута, бунт
смутак - рус. грусть
сам-насам - рус. один на один

У выразе "дело в том" слова "дело" мела старажытнае значаньне 'вещь'. Гэта міжнародная калька. Выраз "рэч у тым" сягае прататыпу, а "справа ў тым" недакладна калькуе расейскі пераклад.

Наконт "спраўляцца" ўсё складаней. Чытайце самыя розныя слоўнікі. Там будзе адказ.

Урэшце, у тонкасьцяз адзеньня слаба разьбіраюся:)
(Deleted comment)
paciupa
Feb. 22nd, 2013 10:45 pm (UTC)
У маленькім тэксьце ўсіх пытаньняў не разьвяжаш:)

Паспрабую адказаць на Вашыя.

1) Гэта ў слоўніку не разьвязваецца. Але вымаўляць рэба [u waranżawym], а пісаць - "у аранжавым". Гл. мой артыкул: http://arche.bymedia.net/2003-6/paciu603.html

2) А як лепш? Само сабою: "забыцца", толькі зрэдку і непажадана "забыць". Слушна і "забыцца (забыць) кнігу" і "забыўся пра кнігу" - гэта розныя значаньні. А "забыцца на кнігу" - палянізм (таксама ў скрайнім разе можна ўжываць), яшчэ "забыцца аб кнізе" - гэта маскалізм, і ён рэдчас дапушчальны пры пыўных сэнсавых адценьнях, дзеля ўразнастайваньня сынтаксычных канструкцыяў, быў яшчэ варыянт "забыцца аб кнігу" (відаць, палянізм і архаізм), а Станкевіч сказаў бы - "забыцца праз кнігу". Усё гэта багацьце мовы, калі ўжываць дарэчы. І... бяда, калі недарэчы.
(no subject) - lipen - Feb. 25th, 2013 08:51 am (UTC) - Expand
(no subject) - paciupa - Feb. 25th, 2013 05:05 pm (UTC) - Expand
(no subject) - lipen - Mar. 1st, 2013 01:51 pm (UTC) - Expand
(no subject) - paciupa - Mar. 29th, 2013 10:09 am (UTC) - Expand
(no subject) - lipen - Mar. 29th, 2013 11:05 am (UTC) - Expand
(no subject) - paciupa - Mar. 29th, 2013 01:19 pm (UTC) - Expand
(no subject) - lipen - Mar. 29th, 2013 04:35 pm (UTC) - Expand
(no subject) - paciupa - Mar. 29th, 2013 01:35 pm (UTC) - Expand
(no subject) - lipen - Mar. 29th, 2013 04:51 pm (UTC) - Expand
( 45 comments — Leave a comment )

Profile

apis
paciupa
Юрась Пацюпа

Latest Month

May 2019
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow