?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У часопісе ARCHE (2011, № 11) нарэшце зьявіўся мой і Букаў досьлед пра часьціны мовы. Уся найважнейшая інфармацыя падаецца ў Схеме 1 (гл. ніжэй). Як той казаў, sapienti sat... Хто хоча ведаць падрабязьней – хай зьвяртаецца да тэксту. Раю спачатку разгледзець схему, потым прачытаць артыкул, а тады азнаёміцца з зноскамі. Табліца задумвалася як інфармацыйна вычарпальны “іерогліф”, артыкул – як самадастатковы тэкст, даступны і для для адумысьнікаў, і для “чайнікаў”, а зноскі (мелі быць у канцы, але не дазволіў дызайн часопісу) – як дадатковая інфармацыя толькі для філёлягаў.

Уф! Цяпер, нарэшце, можна разгортваць астатнія разьдзелы беларускай граматыкі!

Сістэма часцінаў мовы

Да іманентнай беларускай граматыкі

                                  Змест

Уводзіны

Часціны мовы і іх узаемапераходы

Заступнік і лічэбнік

Дзееспакменнік

Прыналежнік

Прыслоўнік і прыслоўе

Ці існуе станаслоў?

Ззычваньне формаў

Іерархія мовы і праблема міжыслоўяў
Замкненне



Comments

( 3 comments — Leave a comment )
andrykb
Feb. 12th, 2012 02:02 am (UTC)
Вітаю спадар Юрась, а дзе можна прачытаць Ваш артыкул акрамя часопісу Архэ? Дзякуй.
dassax
Jun. 26th, 2012 05:28 pm (UTC)
Тэксты
У адказ на ваш запыт (шкада. што я не здолеў вам напісаць у прыват). Усё што магчыма і не пад пытаннем па меры апрацоўкі выстаўляецца на Палічку і Слоўнік (мы зусім не скнары :)))), быў пэўны перапынак з вычытваннем, але цяпер будзе шмат распазнаных і вычытаных тэкстаў. Тэксты цяпер рыхтуюцца з разлікам на паралельны корпус і хутка, спадзяюся, з'явіцца аднамоўны, туды ж будуць уключаныя тэксты 19-га стагоддзя (гэтых не маю, бо не мая ўласнасць, але маю дамоўленасць аб уключэнні гэтых тэкстаў у корпус і толькі). Асобна рыхтаваць для некага не выпадае, бо ў нас свае задачы. Калі вам нешта вельмі трэба, то можам пасупрацоўнічаць: вы нам сканы, мы вам вычытаныя тэксты. З Насовічам там сітуацыя складаная, таму не ведаю калі з'явіцца вычытаны.
lik_evs
Jan. 24th, 2013 02:17 pm (UTC)
дапамажыце
Добры дзень! Упершыню займаюся мастацкім перакладам на беларускую мову. І сустрэла неадольную цяжкасць: як перакласці жаргон 90-х : "ваще, в натуре" і "следи за базаром"? А таксама "Давай пойдем..." ("Давай" у пачатку сказа -- ці ёсць у беларускай мове? Здаецца, што гэта калька). Не знайшла ў слоўніках і аналага слову "увядание". Ці можаце вы мне нешта параіць?
Прабачце, што пішу тут, але вы не прымаеце простыя паведамленні ад незнаёмых.
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

apis
paciupa
Юрась Пацюпа

Latest Month

May 2019
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow