?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

У канцы 80-х гг., калі ў Горадне арганізоўваўся музэй Максіма Багдановіча, нехта прынёс туды кнігу “Н. В. Кашын. Фізыка. Першая ступень. Частка другая. Пераклад А. Круталевіча” (Маскава–Ленінград, 1924). У гэтай кнізе ў канцы падаваўся расейска-беларускі слоўнічак фізычных тэрмінаў. Слоўнік мяне так зацікавіў, што я перапісаў яго сабе на асобныя лісты і час ад часу перачытваў. Круталевічаў слоўнік моцна паўплываў на мае ўяўлені пра мову. Ад тае пары я ведаў, што па-беларуску трэба казаць газавод, сьмецьцявод, а не газаправод, сьмецьцяправод, што маскалізм прыёмнік будзе перакладацца як прыймальнік, а пазьней сустрэты ўкраінізм прыймач мяне таксама не спакусіў. Шмат чаго карыснага я меў ад слоўніка А. Круталевіча. І вось кагадзе мы з Вячаславам Мартысюком задумалі вярнуць да жыцьця забытыя тэрміналягічныя слоўнічкі 20-х гг. Толькі адзін зь іх падаецца ў даведніку В. Кіпеля й З. Саўкі, рэшта паспольству зусім невядомая.

Калі мне належыць ідэя вяртаньня слоўнічкаў, то Вячаславу – асноўная тэхнічная праца ў алічбоўваньні, іншыя карысныя ідэі і падказкі. (У першай частцы "Фізыкі" быў пашкоджаны бібліятэчны экзэмпляр, таму мы некаторыя артыкулы рэканструявалі.)

А. Круталевіч. Альгебра 1
А. Круталевіч. Альгебра 2
А. Круталевіч. Геамэтрыя
А. Круталевіч. Трыганамэтрыя
А. Круталевіч. Фізыка 1
А. Круталевіч. Фізыка 2

Comments

( 16 comments — Leave a comment )
miram
Jul. 22nd, 2012 05:20 pm (UTC)
Не паказвае.
paciupa
Jul. 22nd, 2012 07:42 pm (UTC)
Усё, Мікола, цяпер працуе:)
spooky12
Jul. 22nd, 2012 08:06 pm (UTC)
Дзякуй вялікі.
paciupa
Jul. 22nd, 2012 08:14 pm (UTC)
Калі ласка:)
symon_salavejka
Jul. 22nd, 2012 08:39 pm (UTC)
О, дзякуй!
paciupa
Jul. 22nd, 2012 08:41 pm (UTC)
Будзем старацца:)
galinaeditor
Jul. 23rd, 2012 10:40 am (UTC)
Дзякуй.
paciupa
Jul. 23rd, 2012 01:06 pm (UTC)
Калі ласка!
ziemlarob
Jul. 23rd, 2012 11:33 am (UTC)
Вельмі цікава! Вялікі дзякуй!
paciupa
Jul. 23rd, 2012 01:07 pm (UTC)
Вельмі рады. Калі ласка!
vital_rudak
Jul. 23rd, 2012 07:22 pm (UTC)
Дзякуй!!!
paciupa
Jul. 24th, 2012 02:16 pm (UTC)
Калі ласка:)
jivebelarus
Dec. 21st, 2012 06:42 am (UTC)
Далучуся да прамоўцаў - вялікі-вялікі дзякуй!
paciupa
Dec. 21st, 2012 04:14 pm (UTC)
І Вам дзякуй! Наведвайцеся.
Артур Свідрыцкі
Apr. 23rd, 2013 07:07 pm (UTC)
Вітаю Вас.
Я той, хто шукаў кнігу Эразма Ратэрдамскага ў кнігарні каля ЦУМа.

Прыйшоў тады да дому і пагледзеў у слоўніку наконт слова "кошт" і "каштаваць". Там напісана, што іх можна ўжываць як "стоимость" і "стоить" да тавараў.
paciupa
Apr. 24th, 2013 06:36 am (UTC)
Добры дзень! Вельмі рады, што Вы адгукнуліся. (Нешта яшчэ хацеў Вам парэкамэндаваць з кніг... А... Во'! Пачытайце, калі не чыталі, Мантэня. Выдатная рэч.)

Што да "кошт" і "каштаваць", дык і я пра тое: "стоимость" - гэта "кошт", а "цена" - гэта "цана" (у літоўцаў "kaina" - аднаго кораня). А ў нас народ блытае, трэба казаць "кніга ў кнігарні каштуе...", але "цана кнігі ў кнігарні..." і ў той жа час - "кошт кнігі пры вытворчасьці...", "сабекошт кнігі..." (= рас. "книга в магазине стоит...", "цена книги...", "стоимость книги при производстве...", "себестоимость книги..."). Інакш кажучы, старажытнае слова "цана" стыхійныя пурыстыя выкінулі, а пазьнейшы германізм "кошт" ужываюць дзе трэба й дзе ня трэба. Я ня супраць "кошту", проста ня трэба блытаць "кошт" і "цану". Гэта, дарэчы, абмяркоўвалася на by mova - для некаторых было адкрыцьцём.
( 16 comments — Leave a comment )

Profile

apis
paciupa
Юрась Пацюпа

Latest Month

May 2019
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow