?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

М. Багдановіч. Творы

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла, урэшце, 7-ым томам серыі
“Залатая калекцыя беларускай літаратуры” кніга:
М. Багдановіч. Творы

Для мяне гэта пэўнае падсумаванне працы на ніве багдановічазнаўства.
Для чытача, спадзяюся, новы Багдановіч. Прынамсі, тут ёсць тое, чаго раней не было.

1. Уся кніга, ад пачатку і да канца (як прынята ў серыі) па-беларуску. Апрача мяне над перакладам стараліся В. Мартысюк і Ю. Агіевіч. (Заўважу, фіны свайго Ё-Л. Рунеберга яшчэ ў часы Багдановіча пераклалі з шведскай мовы.)

2. Творы адмыслова скампанаваныя, каб лепш выявіць іх эстэтычна-жанравую прыроду і палепшыць успрыняцце. “Рэабілітаваныя” некаторыя чарнавікі і стылізацыі.

3. Беларускамоўныя творы нанова спраўджаныя паводле першакрыніц. Выпраўлена шмат недакладнасцяў, у тым ліку ў перакладзеных тэкстах.

4. У кнізе (як прынята ў серыі) даюцца сціслыя пастаронкавыя каментары. Шмат якія факты і персаналіі раскрываюцца ўпершыню, выпраўленыя недакладнасці ранейшых выданняў.

5. Ёсць і сюрпрызы: успаміны Хв. Імшэнніка (знойдзеныя В. Жыбулем) і артыкул Ул. Дзяржынскага (выяўлены Ц. Чарнякевічам і ўзычаны работнікамі музея Янкі Купалы). Успаміны Л. Зайца-Зайцава друкуюцца без купюр. 

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
urfinwe
Nov. 2nd, 2014 04:14 pm (UTC)
Віншую!
paciupa
Nov. 2nd, 2014 04:34 pm (UTC)
Дзякуй:)
zaprudski
Nov. 3rd, 2014 07:51 am (UTC)
для цяперашняга часу сюрпрыз ужо тое, што "шмат якія факты і персаналіі раскрываюцца ўпершыню, выпраўленыя недакладнасці ранейшых выданняў" :)

віншую!
symon_salavejka
Nov. 4th, 2014 11:31 pm (UTC)
Шчыра віншую!
( 4 comments — Leave a comment )

Profile

apis
paciupa
Юрась Пацюпа

Latest Month

May 2019
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow